Гоман (газета, 1916): Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
'''«Homan»''' («Гоман») — беларуская грамадска-палітычная і літаратурная [[газета]].
 
Выдавалася з 15(28).2.[[1916]] да канца 1918 ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] на [[Беларуская мова|беларускай мове]] з дазволу акупацыйных германскіх улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень [[беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]] і кірыліцай (з 1.9.1916). Рэдактары [[В. Ластоўскі]], [[Я. Салавей]] (з № 33 (125), 1917).
 
Сацыяльна-палітычная праграма газеты набліжалася да сялянска-работніцкага сацыялізму: народаўладдзе, ліквідацыя эксплуатацыі наёмных работнікаў, ідэя кіравання грамадствам праз «усялякія таварыствы, кааператывы, прафесіянальныя работніцкія хаўрусы». Выступала за нацыянальна-культурнае адзінства беларускага народа, незалежную Беларускую рэспубліку, якая магла б уваходзіць на канфедэратыўнай аснове ў адроджанае Вялікае Княства Літоўскае. Інфармавала пра сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці, унутранае і міжнароднае становішча краю. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і нацыянальнае самавызначэнне народаў. Найвышэйшымі каштоўнасцямі вольнага грамадства лічыліся нацыянальная незалежнасць, інтэлектуальная і палітычная свабода, родная мова і культура, сацыяльны аптымізм і хрысціянская вера.