Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны''' (ЦБРГ) — каардынацыйны цэнтр беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый Гродзеншчыны ў [[1919]].
 
Створана па інідыятыве [[П. Аляксюк|П. Алексюка]] як цэнтральны прадстаўнічы орган Гродзеншчыны з мэтай склікання беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны. [[19.3]].1919 адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне ЦБРГ, у якім прынялі ўдзел: ад [[БПС-Д]] — [[А. Луцкевіч]] і [[Л. Заяц]], ад [[БПС-Р]] — [[А. Борык]], ад [[БПНС]] — [[П. Аляксюк]], ад [[Гродзенская павятовая рада|Гродзенскай павятовай радырад]]ы[[С. Качынскі]], [[А. Якубецкі]], [[У. Курбскі]], [[З. Качан]], ад [[БНК]][[Я. Натусевіч]], ад [[Гродзенскі камітэт бежанцаў|Гродзенскага камітэта бежанцаў]] — [[Т. Вернікоўскі]] і [[А. Фохт]], ад Саюза настаўнікаў — [[Б. Квяцінскі]], [[В. Краўцэвіч]], [[Я. Антонаў]], ад Саюза студэнтаў — [[У. Міцкевіч]], ад [[Віленская рада|Віленскай радырад]]ы — [[К. Цярэшчанка]], ад Гродзенскай управы — [[У. Зяньковіч]], [[С . Якавюк]] і [[Е. Казлоў]]. У прэзідыум ЦБРГ абраны А. Якубецкі, П. Аляксюк, А. Фохт, Б. Квяцінскі і У. Зяньковіч, кандыдатамі — [[С. Якавюк]] і Я. Натусевіч. Пазней у склад прэзідыума кааптаваны прадстаўнікі сялянскай рады М. Маркевіч і Т. Вернікоўскі. Напачатку старшынёй ЦБРГ быў П. Аляксюк, з ліпеня 1919 Я. Антонаў, намеснікі старшыні — А. Якубецкі і Б. Квяцінскі.

Выдавала газеты [[Беларусь (газета, Гродна)|«Беларусь»]] і [[Зорка (газета)|«Зорка»,]]. Паводле «Тымчасовага палажэння аб губернскіх камісарыятах» [[Рада міністраў БНР|Рады Міністраў]] [[БНР]] прэзідыум ЦБРГ выконваў ролю прадстаўніка беларускага ўрада на Гродзеншчыне. {{дата|19.|3.|1919|1}} П. Аляксюк згодна з пастановай Рады Міністраў прызначаны губернскім камісарам Гродзеншчыны. У пачатку мая [[1919]] прэзідыум ЦБРГ вырашыў паслаць дэлегацыю да польскага Генеральнага камісара Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель [[Е. Асмалоўскі|Е. Асмалоўскага]], у склад якой увайшлі П. Аляксюк, У. Зяньковіч і Т. Вернікоўскі. На сустрэчы з Асмалоўскім у [[Вільня|Вільні]] {{дата|10.|5.|1919|1}} дэлегацыя звярнулася да яго з просьбай захаваць беларускае самакіраванне на Гродзеншчыне, пакуль не пачне дзейнічаць праграма [[Ю. Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]] ад {{дата|22.|4.|1919|1}}, даць магчымасць паразумецца беларускім арганізацыям і вырашыць пытанне сацыяльнага забеспячэння насельніцтва. Перагаворы з польскімі ўладамі выклікалі пратэст арганізацый і ўстаноў Гродзеншчыны. Пасля [[Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны|Беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны]] летам 1919 ЦБРГ фактычна спыніла сваю дзейнасць.
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]