Джордж Уокер Буш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
дапаўненне
Радок 72:
 
Дж.-У.Буш афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта [[20 студзеня]] [[2001]].
 
== На пасадзе Прэзідэнта ЗША ==
Гандлёвы дэфіцыт у 2004 г. дасягнуў 650 млрд дол. Прычынай таму, у прыватнасці, быў працэс замяшчэння амерыканскіх тавараў еўрапейскімі і азіяцкімі. Эканамічная сітуацыя ў першы перыяд праўлення адміністрацыі Дж. Буша-малодшага характарызавалася абвастрэннем шэргу праблем. [[Валавы нацыянальны прадукт]] з 2001 па 2004 г. рос на 2,6 % у год, што было адносна невысокім паказчыкам. Калі ў 2000 г. краіна мела прафіцыт дзяржаўнага бюджэту ў 236 млрд дол., то к 2004 г. дэфіцыт склаў 422 млрд. Гандлёвы дэфіцыт у 2004 г. дасягнуў 650 млрд дол. Прычынай таму, у прыватнасці, быў працэс замяшчэння амерыканскіх тавараў еўрапейскімі і азіяцкімі аналагамі.
 
Працягваў расці дзяржаўны доўг. Тэндэнцыя да зніжэння дзяржаўных расходаў у 1990-я гг. не атрымала свайго працягу ў пачатку XXI стагоддзя. Прычынамі таму сталі павелічэнне асігнаванняў на абарону пасля [[Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года|тэрактаў 11 верасня 2001 г.]], дадатковыя расходы на барацьбу з наступствамі прыродных катаклізмаў у 2004 і 2005 гадоў, павелічэнне дыскрэтных расходаў бюджэту, абароненыя расходныя артыкулы бюджэту, рост працэнтных ставак па дзяржаўных каштоўных паперах.
 
Рэформа падаткаабкладання стала краевугольным каменем прэзідэнцтва Дж. Буша-малодшага. Яна прадугледжвала 10-працэнтнае зніжэнне падаткаў на першыя 6 тыс. долараў даходу для адзінокіх і 12 тыс. дол. для знаходзіўшыхся ў шлюбе амерыканцаў. Усе іншыя гранічныя стаўкі падаходнага падатку зніжаліся на 1 % з 1 ліпеня 2001 г. і далей зніжаліся паступова да 2006 г. Падаткавыя льготы павялічваліся на 100 дол. і далей павінны былі расці паступова пачынаючы з 2005 г., дасягнуўшы 1 тыс. дол. у 2010 г. Падатак на спадчыну планавалася не мяняць да 2010 г. Даходы бюджэту ўразаліся на 100 млрд дол. Гэта пагражала сацыяльным праграмам. Але чакаўся рост даходаў у 5,6 трлн, з якіх 2,8 трлн павінна было пайсці на змяншэнне дзяржаўнага доўгу, 1,3 трлн — на скарачэнне падаткаў, а астатнія 1,5 трлн — на расходы. У 2003 г. Кангрэс паскорыў прымяненне большасці палажэнняў рэформы 2001 г. Некаторыя з іх — павелічэнне падаткавых ільгот на дзяцей да 1 тыс. дол., скарачэнне падаткаў на сямейных амерыканцаў — павінны былі спыніць сваё дзеянне, але яно было працягнута. У апошні момант было прынята рашэнне прадоўжыць дзеянне палажэння аб зніжэнні падаткаў на карпарацыі. Усё гэта азначала страты бюджэту.
 
Скарачэнне падаткаў, фінансавая палітыка адміністрацыі не прывялі да папраўкі эканомікі пасля рэцэсіі 2000—2001 гг. Зніжэнне гранічных ставак падаходнага падатку, агульнай падаткавай нагрузкі, відаць, пазітыўна адбіліся на павелічэнні інвестыцый, дынаміцы вытворчасці, росце валавога ўнутранага прадукту, росце занятасці, росце прадукцыйнасці працы. Усярэдненыя паказчыкі сведчылі аб росце індывідуальнага спажывання і ўзроўні грашовага даходу на душу насельніцтва. Аднак у жніўні 2004 г. Бюджэтны камітэт Кангрэса прыйшоў да высновы, што рэформы падаткаабкладання праводзіліся адміністрацыяй на карысць багатай часткі насельніцтва. Трэцяя частка сумы скарочаных падаткаў дасталася 1 % самых багатых амерыканцаў. Рост занятасці і заработнай платы не кампенсавалі страт сярэдняга класа ў выніку росту кошту медыцынскага абслугоўвання і росту кошту паліва.
 
У першы тэрмін прэзідэнцтва сацыяльныя расходы і перш за ўсё расходы на адукацыю і ахову здароўя, выраслі на 36 %. На фоне дэфіцытнага фінансавання і росту ваенных расходаў прадоўжыць далей такую палітыку аказалася немагчымым. Упершыню пасля [[Р. Рэйган]]а прэзідэнт прапанаваў скараціць расходы на сацыяльныя патрэбы. Вясной 2005 г. Кангрэс адобрыў прапанову аб скарачэнні сацыяльных праграм для маламаёмных слаёў насельніцтва. Амаль палова зэканомленых у 2006 г. сродкаў прыходзілася на ўрэзанае фінансаванне Міністэрства адукацыі і праграмы падтрымкі пачатковай і сярэдняй адукацыі. Скарачалася фінансаванне праграм барацьбы са злачыннасцю, аховы навакольнага асяроддзя, падтрымкі фермерскіх гаспадарак і інш. Пры гэтым расходы на абарону краіны і барацьбу з тэрарызмам узрасталі. На 2007 г. былі намечаны дадатковыя скарачэнні яшчэ 141 праграмы, у т.л. на праграму медыцынскага абслугоўвання пенсіянераў.
 
З пачаткам другога тэрміну прэзідэнцтва была разгорнута кампанія прапаганды рэформы сістэмы сацыяльнага забеспячэння. Прапаноўвалася, з аднаго боку, адмовіцца ад прынцыпу індэксацыі пенсій, з другога — развіваць працэс адкрыцця індывідуальных пенсіённых рахункаў. Замарожванне дзяржаўных падаткаў на сацыяльнае забеспячэнне, па сутнасці, азначала б паступовую ліквідацыю самой сістэмы і пераход да становішча, калі не дзяржава, а сам работнік планаваў бы сваю пенсію, браў на сябе ўсе рызыкі па яе забеспячэнні.
 
Выбары ў Кангрэс 2006 г. прынеслі пераканаўчую перамогу дэмакратам. У студзені 2007 г. член сенацкага бюджэтнага камітэта [[Бернард Сандэрс]] адзначаў, што за час праўлення Дж. Буша-малодшага ў 5,4 млн прадстаўнікоў сярэдняга класа даходы сталі ніжэй афіцыйнага ўзроўню беднасці, 6,8 млн амерыканцаў страцілі медыцынскую страхоўку, 3 млн прамысловых рабочых згубілі працу, а сярэдні даход працючых сем’яў зніжаўся на працягу апошніх 5 гадоў<ref>[<http://www.motherjones.com/news/update/2007/01/sanders_oped.htm motherjones.com]</ref>
 
Прапанаваная прыватызацыя пенсіённай сістэмы не сустрэла падтрымкі большасці амерыканцаў. Высокі рэйтынг прэзідэнцтва пасля першых поспехаў ваеннай кампаніі супраць [[Ірак]]а не змяніў агульнай карціны падзення даверу да адміністрацыі. Сваю ролю ў гэтым адыгралі неэфектыўныя дзеянні
адміністрацыі ва ўмовах буйнейшай прыроднай катастрофы — урагану «Катрына», недафінансаванне прыродаахоўных мерапрыемстваў у сувязі з ростам расходаў на вайну. Нарастаў раскол у грамадстве ў сувязі з ацэнкай знешняй палітыкі прэзідэнта. Спробы аб’яднаць нацыю пад сцягам барацьбы з міжнародным тэрарызмам праваліліся на фоне катастрафічных наступстваў вайны ў Іраку.
 
Бюджэтныя прапановы прэзідэнта 2007 г. утрымлівалі далейшыя скарачэнні сацыяльных расходаў пры рэкордных расходах на абарону. Адначасова дэкларавалася мэта ліквідацыі дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту да 2011 г.
 
== Гл. таксама ==
Радок 77 ⟶ 97:
 
{{зноскі}}
 
* ''Варывончык І. В.'' Палітыка кіруючых адміністрацый і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця ЗША (канец ХХ — пачатак ХХІ ст.) // Весцi БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. № 3(53) 2007.
 
{{Прэзідэнты ЗША}}