Розніца паміж версіямі «Чорная Русь»

Аб’ём не змяніўся ,  12 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(Адкат версіі 305676 аўтарства 194.44.242.242 (размова))
У агульнапрынятым цяпер выглядзе падзел на Белую, Чорную і Чырвоную Русь выснаваўся не раней за [[17 ст.]] Ш. Старавольскі ў сяр. [[17 ст.]] лічыў, што Белая Русь — частка ВКЛ, Чырвоная — усе ўкраінскія землі Польшчы, а Чорная — Маскоўская дзяржава, гэта значыць ніяк не звязваў Чорную Русь з Панямоннем – хаця такая лакалізацыя ў тыя часы ўжо сустракалася. У [[1622]] [[Козіма дэ Торэс]] пісаў, што «''Русь... дзеліцца на тры часткі: Чырвоную Русь з гарадамі Львовам, Перамышлем, да якой належыць і Валынь; Белую Русь, якая працягнулася ад [[Рыга|Рыгі]], сталіцы Ліфляндыі, да Маскоўскай мяжы, уключаючы Полацак, Оршу, Віцебск, Магілёў; Чорную Русь, якая знаходзіцца паміж Літвой і Валынню, да Кіева з гарадамі Пінскам, Новагродкам і Оўручам''». У геаграфічным слоўніку базыльяніна [[Іларыён Карпінскі|Іларыёна Карпінскага]] (Lexykon geograficzny dla gruntownego pojecia gazet i historii z roznych autorow zebrany. Вільня, [[1766]]) суадносіны паміж трыма «каляровымі» часткамі Русі маюць практычна сучасны выгляд:
:Белая — Мсціслаўскае, Віцебскае, Полацкае, Смаленскае ваяводствы;
:Чорная — Наваградскае і МенскаеМінскае;
:Чырвоная — усе ўкраінскія землі Польшчы.
Ужо тады такі падзел лічылі першасным, адвечным, спрабуючы рэтраспектыўна ўзводзіць яго сама меней да 14 ст. Але ў сапраўднасці чляненне Русі на Белую, Чорную і Чырвоную якраз штучнае і не было ўласцівае самім усходнім славянам, пакуль да іх у 16–17 ст. шырока не пранікла еўрапейская адукаванасць.
Ананімны ўдзельнік