Міхаіл Псел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Асоба}}
'''Міхаіл Псел''', свесцкаесвецкае імя '''Канстанцін''' (1018 — 1081/97) — візантыйскі пісьменнік.
 
== Біяграфія ==
Паходзіў са збяднелай арыстакратычнай сям'і. Бацькі, быццам праз бачаныя сны, прызначылі яму навуковую кар'еру, у 10 гадоў паступіў у школу, дзе навучаўся граматыцы і піітыцы; у 16 гадоў перайшоў да вышэйшай адукацыі і вывучаў рыторыку, філасофію і юрыспрудэнцыю; у 1037 годзе паступіў на службу ў [[Фема|феме]] Месапатамія, дзе, праз сувязі, атрымаў месца суддзі. Пры імператары [[Міхаіл V Калафат|Міхаіле V Калафаце]] быў [[Асікрыт|асікрытам]] (чыноўнікам імператарскай канцылярыі). У гэты час дбайна займаўся навукамі, асабліва філасофіяй, вывучаў [[Арыстоцель|Арыстоцеля]], [[Платон|Платона]] і [[Прокл|Прокла]].<ref name=":0">{{ВТ-ЭСБЕ+|Пселл, Михаил}}</ref>
 
У 1043 годзе напісаў [[панегірык]] імператару [[Канстанцін IX Манамах|Канстанціну Манамаху]] і тым жа годам стаў адной з найбольш набліжаных да імператара асоб; стаў [[Протасінкрыт|протасінкрытам]], а затым [[Вест|вестам]] і [[Вестарх|вестархам]], такім чынам дасягнуўшы 7-га чыну паводле візантыйскай табелі. Ва ўладарства Канстанціна Манамаха напісаў яшчэ 4 панегірыкі імператару, вельмі ліслівыя і не вартыя веры; узнагародай быў [[васілікат]] Мадыта (права збіраць падаткі з гэтага горада), і атрыманне ў [[Харыстыкія|харыстыкію]] (кіраванне) некалькіх манастыроў. Пад канец уладарства Канстанціна Манамаха становішча Псела пахіснусяпахіснулася, ён пастрыгся пад імем Міхаіл, а калі імператар памёр, пайшоў у манастыр на малаазіяцкім Алімпе.<ref name=":0" />
 
Выкліканы адтуль [[Феадора (дачка Канстанціна VIII)|Феадорай]], Псел набліжаны да двара і ўзнагароджаны тытулам [[Іпертым|іпертыма]]. У 1057 годзе пасланы імператарам да паўсталага [[Ісаак I Камнін|Ісаака Камніна]], каб угаворваць таго на мір; Псел вельмі спадабаўся Ісаку Камніну і, пры заняцці ім стальца, прызначаны быў [[Праэдр|праэдрам]], а пазней, як бачна з перапіскі, быў вельмі блізкі з усім домам імператара. Па жаданні Ісака Камніна, Псел напісаў абвінаваўчы акт супраць ранейшага свайго сябра, зрынутага патрыярха [[Міхаіл Кіруларый|Міхаіла Кіруларыя]]. У 1059 годзе Псел інтрыгаваў за заняцце стальца [[Канстанцін X Дука|Канстанцінам Дукам]], паспяхова, быў набліжаны і да гэтага імператара, атрымаў чын [[Протапраэдр|протапраэдра]]. Для сына імператара, [[Міхаіл VII Дука|Міхаіла Дукі]], напісаў некалькі падручнікаў.<ref name=":0" />