Міхал Ляснеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
'''Міхал Ляснеўскі''' ({{lang-pl|Michał Leśniewski}}, {{lang-la|Michàél Leśniewski}}; [[29 верасня]] [[1776]], [[Беларусь у складзе Расійскай імперыі|Беларусь]] – [[15 кастрычніка]] [[1835]], [[Кракаў]]) – педагог, доктар тэалогіі і царкоўнага права; канцлер [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]].
 
У [[Езуіты|Таварыстве Ісуса]] з [[24 жніўня]] [[1791]] г. Вывучаў філасофію ў [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]] (1794-1796). Выкладаў паэтыку і рыторыку ў [[Магілёўскі езуіцкі калегіум|Магілёве]] (1797-1798) і [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацку]] (1798-1799). Пасля курса тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1799-1803) накіраваны ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбург]], дзе з [[1803]] па [[1806]] гг. займаезаймаў пасаду выхавацеля ў канвікце езуітаў. Прафесар філасофіі і матэматыкі (1806-1807 і 1808-1809) і тэалогіі і Св. Пісання (1809-1816) у Полацку. Даў абяцанні ў [[1810]] г. Дэкан факультэта філасофіі і вольных навук (1814-1815) і канцлер (1817-1820) Полацкай езуіцкай акадэміі<ref>[http://www.sjweb.info/arsi/documents/Russia_all_pre1829.pdf Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.]</ref>.
 
Як прэфект акадэміі і захавальнік [[Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі|бібліятэкі]] разам са сваім сакратаром, прэфектам [[Полацкая друкарня|друкарні]] [[Вінцэнт Жолудзь|Вінцэнтам Жолудзем]], захавальнікам музея [[Юзаф Цытовіч|Юзафам Цытовічам]] і прэфектам езуіцкіх школ [[Маўрыцый Палонскі|Маўрыцыям Палонскім]] суправаджаў царскіх інспектараў, што пасля закрыцця акадэміі паўгады займаліся стварэннем кніжных каталогаў, а таму стаў "апошнім езуітам, які бачыў [[Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі|кніжную калекцыю акадэміі]] ва ўсёй яе велічы"<ref>Kadulska, I. ''The (1812-1820). An Example of the Society of Jesuit’s Endurance'' / Jesuit Survival and Restoration: A Global History, 1773-1900 (Studies in the History of Christian Traditions), Robert Aleksander Maryks (Ed.) – p. 90.</ref>.
 
Пасля выгнання езуітаў з [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ([[1820]]) накіраваўся ў [[Італія|Італію]]. З [[1824]] г. служыў у Кракаве, дзе і памёр 15 кастрычніка 1835 г.<ref>[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=3633&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.]</ref>