Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Паходжанне і сям'я: вікіфікацыя, перанесена: Мазырскі павет| → Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Replacing Dukora,_Aštorp._Дукора,_Ашторп_(N._Orda,_1876).jpg with File:Dukora,_Aštorp._Дукора,_Ашторп_(N._Orda,_4.07.1876).jpg (by CommonsDelinker because: File renamed: name unification by uploader).
Радок 69:
 
=== Асоба першай жонкі ===
[[Выява:Dukora, Aštorp. Дукора, Ашторп (N. Orda, 4.07.1876).jpg|left|thumb|Палац [[Леў Францавіч Оштарп|Льва Оштарпа]] ў маёнтку [[Дукора]]. Малюнак [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]], 1876]]
Да шлюбу першая жонка Атона — Людвіка Оштарп — жыла ў бацькоўскім маёнтку ў [[Дукора|Дукоры]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Разам з сёстрамі Ганнай і Леакадзіяй яна наўчылася музыцы і перыядычна прыймала ўдзел у дабрачынных канцэртах у [[Мінск]]у, граючы на фартэп'яна. Была фаварыткай даволі вядомай у тыя часы піяністкі [[Цэліна Шыманоўская|Цэліны Шыманоўскай]] (1812—1855), якая часта давала канцэрты ў доме Оштарпаў у Дукоры і, як вядома, стала, жонкай паэта [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] (1798—1855). Менавіта праз Шыманоўскую Людвіка Оштарп пазнаёмілася з Адамам. Суполенне з паэтам не перапынілася для Людвікі і тады, калі Людвіка пабралася шлюбам з Атонам Горватам, — яна мела перапіску з Міцкевічам. Выскародная пара прышлася Міцкевічу да спадобы. У іх коле паэт правёў не адну гадзіну, калі Горваты сустрэліся з ім за мяжой і перадавалі яму павевы той атмасферы, якую маладыя прывезлі з сабой з яго любімай «Літвы». Вядома таксама, што ў Людвікі і Адама быў агульны пратэжэ, імя якога ў іх перапісцы, на жаль, не ўпамінаецца.