Антон Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 77:
=== Арышт. Смерць ===
[[Файл:Anton Luckievič, fota z kryminaĺnaj spravy.jpg|280px|міні|Здымкі з крымінальнай справы.]]
Пасля [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну (1939)|ўступлення ў Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі]] яго запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі, дзе выступіў з заклікам да адраджэння беларускай школы, культуры і мастацтва. Арыштаваны савецкімі ўладамі [[30 верасня]] [[1939]] года ў Вільні ў сваёй кватэры па адрасе вуліца Піўная, 2, кв. 6<ref name="Majsiuk">{{cite web|url = http://krytyka.by/by/page/works/narysy-tvory/13856|title = Не знаць перад карай страху|author = Леанід Дранько-Майсюк|authorlink = |date = 22-02-2014|publisher = krytyka.by|language = |archiveurl = https://web.archive.org/web/20190105153811/http://krytyka.by/by/page/works/narysy-tvory/13856|archivedate = 05-01-2019|accessdate = 05-01-2019}}</ref>. Утрымліваўся ў віленскай [[Лукішская турма|Лукішскай турме]], пасля перадачы Вільні ў Літве праз [[Вілейская турма|Вілейскую турму]] этапаваны ў [[Мінск]]<ref name="Majsiuk"/>. Пастановай 3 аддзела УДБ НКУС БССР ад 8 жніўня 1940 года абвінавачваўся ў тым, што «''ў перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны арганізоўваў контррэвалюцыйныя сілы з беларускага нацыяналістычнага асяродка, у часе знаходжання на тэрыторыі Заходняй Беларусі, з’яўляўся агентам 2-га аддзела Польгалоўштаба, арганізоўваў контррэвалюцыйны элемент для барацьбы з камуністычным рэвалюцыйным рухам у Заходняй Беларусі і СССР''»{{Sfn|Сідарэвіч А.|2006|с=83}}. Таксама абвінавачаны ў «''стварэнні Беларускага нацыянальнага цэнтра{{efn-ua|[[Беларускі нацыянальны цэнтр (справа)|Беларускі нацыянальны цэнтр]] — сфабрыкаваная ў 1933 годзе АДПУ БССР справа «контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі.|}} і стварэнні „ўрада“ буржуазнай Беларусі на чале з нацфашыстам Луцкевічам''»{{Sfn|Сідарэвіч А.|2006|с=84}}.
 
Рашэннем [[Асобая нарада пры НКУС СССР|Асобай нарады пры НКУС СССР]] 14 чэрвеня [[1941]] за антысавецкую дзейнасць прыгавораны да 8 гадоў у {{нп3|Варкутлаг|Варкуцінскім працоўна-папраўчым лагеры|ru|Воркутлаг}}{{Sfn|Сідарэвіч А.|2006|с=84}}<ref name="stosorak"/>. 4 лютага 1942 года з Балашоўскай турмы № 3 прыбыў у перасыльны пункт горада [[Аткарск]]а [[Свярдлоўская вобласць|Свярдлоўскай вобласці]]. 18 лютага начальнік санчасці Аткарскага перасыльнага пункта дакладваў начальніку перасылкі пра тое, што вязень Луцкевіч падлягае шпіталізацыі з дыягназам «міякардыт, знясіленне». Памёр [[23 сакавіка]] [[1942]] года, пахаваны ў той жа дзень у спецсектары камунальных могілак Аткарска{{Sfn|Сідарэвіч А.|2006|с=86}}.