Алена Іванаўна (вялікая княгіня літоўская): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 45:
|сайт =
}}
'''Але́на Маско́ўская''' ці '''Алена Іва́наўна''' ({{lang-ru|Елена Ивановна}}; {{ДН|19|5|1476}}, {{МН|Масква||}}, [[Маскоўскае княства]]  — {{ДС|20|1|1513}}, {{МС|Вільня|у Вільнюсе|}}, [[Вялікае Княства Літоўскае]])  — дачка [[Маскоўскае княства|вялікага князя маскоўскага]] [[Іван III Васільевіч|Івана III]] і [[Візантыя|візантыйскае]] прынцэсы [[Сафія Палеалог|Сафіі Палеалог]]. З [[1495]] жонка [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікага князя літоўскага]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]], з 1501 некаранаваная [[каралева польская]].
 
== Біяграфія ==
 
=== Раннія гады ===
Алена была старэйшым з дзяцей Івана III і яго другой жонкі Сафіі Палеалог, пляменніцы апошняга [[Спіс візантыйскіх імператараў|візантыйскага імператара]] [[Канстанцін XI Палеалог|Канстанціна XI]]<ref name="stone">Stone (2001), p. 33</ref>. Мела малодшага брата  — маскоўскага князя [[Васіль III|Васіля III]].
 
Калі Алене споўнілася 8 гадоў, абмяркоўваўся яе шлюб з адным з сыноў польскага караля [[Казімір Ягелончык|Казіміра IV]]<ref>Duczmal (2012), pp. 126–127126—127</ref>. У той час Польшча шукала саюзнікаў у барацьбе з туркамі. У 1489 ужо [[Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі]] [[Фрыдрых III, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Фрыдрых III]], які шукаў падтрымкі Масковіі ў вайне з [[Каралеўства Венгрыя|Венгрыяй]], прапанаваў выдаць Алену і яе малодшую сястру Феадосію за габсбургскіх герцагаў, аднак Іван III пажадаў аддаць дачку замуж хіба за імператаравага сына [[Максіміліян I Габсбург|Максіміліяна]]<ref name="d127">Duczmal (2012), p. 127</ref>. Аднак у 1490 пагадненне паміж Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Масковіяй было падпісана і без шлюбнага дагавора.
 
=== Шлюб ===
Пасля сканчэння [[Літоўска-маскоўская вайна 1492—1494 гадоў|літоўска-маскоўскай вайны 1492—1494]] у знак згоды паміж абедзвюмя дзяржавамі Алена была заручана з вялікім князем літоўскім Аляксандрам. З літоўскага боку шлюб меў змацаваць неабходны мір з Іванам III<ref name="Semenk">Семенкова Т. Г., Карамова О. В. [http://www.mirkin.ru/_docs/semenkova_book_ch5.pdf Русские великие княгини, царевны и царицы]  — М., 2005</ref>, маскоўскі ж бок разлічваў гэтым крокам пазбегнуць знішчэння самастойнай праваслаўнай царквы ў ВКЛ<ref name="Semenk"/>. Аляксандр абавязваўся не прымушаць Алену да пераходу ў [[каталіцтва]] і захаваць за ёй веру бацькоў  — «грэчаскі закон»<ref name="Лурье">Лурье Я. С. [http://www.pushkinskijdom.ru/Default.aspx?tabid=2505 Елена Ивановна, великая княгиня Литовская] // Пушкинский дом.</ref>. Дзякуючы гэтаму Алена здолела стаць апякункай праваслаўных у ВКЛ.
 
[[Выява:Елена Ивановна в Вильне.jpg|thumb|злева|225px|Вялікі князь літоўскі Аляксандр сустракае сваю суджаную Алену, дачку Івана III, у Вільні ў 1495 р. Малюнак [[Мікалай Дзмітрыеў-Арэнбургскі|Мікалая Дзмітрыева-Арэнбургскага]]]]
У студзені 1495 княгіня са світай выехала з Масквы, яе суправаджаў агромністы поезд з [[пасаг]]ам (у тым ліку ''«20 саракоў сабалёў і 20 000 вавёрак, і 2000 гарнастаяў», тканіны  — «шаўковыя транты», «аксаміты венедыцкія», «аксаміты бурскія», камку, тафту, «розныя шаўкі», каштоўнасці, сярод якіх «зачэп золата», «запанка золата з яханты і з лальскі зерні наўгародскімі»'').
 
Алена была разумнай, тактоўнай і самастойнай жанчынай, якая мела пры двары пашану. Ёй належалі шматлікія маёнткі і гаспадаркі, а на ўласныя сродкі яна аказвала дзейсную падтрымку праваслаўным, ахвяруючы значныя сумы на цэрквы і манастыры<ref>Елена Иоанновна // Биографический словарь, 2000.</ref>.
Радок 65 ⟶ 66:
=== Рэлігійны ўціск ===
[[Выява:Elena Ivanovna of Lithuania's dowry inventory (January 15, 1495, RGADA).jpg|thumb|Роспіс пасагу ад 15 студзеня 1495, які захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным архіве старадаўніх актаў<ref>Каталог выставки «Великий князь и государь всея Руси Иван III», Музеи Московского Кремля, 2013</ref>]]
Паколькі ў ВКЛ прадпрымаліся спробы зрэалізаваць [[Фларэнтыйская унія|унію]] паміж каталікамі і праваслаўнымі, каталіцкі клір хацеў заручыцца падтрымкі ў гэтым Алены, што павысіла б прэстыж уніі ў вачоз насельніцтва. Аднак Алена адхіляла спробы пераканаць яе адысці ад праваслаўя, спасылаючыся на тое, што не можа зрабіць гэтага бяз згоды бацькі<ref name="Рудскі">''Рудскі Э.'' [http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/rudzki/Рудскі_Э._Польскія_каралевы_.html#3 Польскія каралевы] / Част. пер. з польск. // Спадчына.  — 1993.  — №  6.</ref>. Асабліва моцны ціск аказваў [[папа]] [[Аляксандр VI]], які патрабаваў ад вялікага князя літоўскага, каб той у выпадку адмовы жонкі адрынуў яе<ref name="ЭСБЕ">[http://www.rulex.ru/01060104.htm Биография Елены Иоанновны на Rulex.Ru]</ref> і нават перадаў царкоўнаму суду<ref name="Florya">Флоря, Б. Н. [http://www.sedmitza.ru/text/682256.html Великая княгиня Елена Иоанновна] «Православная энциклопедия». Москва, 2008  г.</ref>. Аляксандр гэтыя патрабаванні не выканаў<ref name="Florya"/>.
 
На думку расійскага гісторыка [[Якаў Лур'е|Якава Лур'еЛур’е]], ціск на Алену Іванаўну, а таксама пераход праваслаўных феадалаў на маскоўскую службу сталі нагодай да пачатку [[Літоўска-маскоўская вайна 1500—1503 гадоў|вайны 1500—1503 гадоў]]. Пераход праваслаўных князёў быў абумоўлены іхнім нізкім юрыдычным статусам у Літоўскай дзяржаве.
 
Пасля таго, як вайна прыняла неспрыяльны для ВКЛ паварот, а рэалізацыя уніі пацярпела канчатковую няўдачу, становішча Алены Іванаўны часова палепшылася, паколькі цяпер паўстала неабходнасць у яе пасярэдніцтве дзеля заключэння перамір'яперамір’я<ref name="Florya"/>. У лістах да бацькі Алена пасадзейнічала справе міру, хоць і не хавала пагардлівага да сябе стаўлення з боку каталіцкага святарства (яе адмовіліся каранаваць на польскі сталец у 1501 годзе) і выказвала занепакоенасць, што па смерці сужэнца над ёй будзе ўчынены гвалт<ref name="Florya"/>.
 
=== Апошнія гады жыцця ===
Шлюб Алены і Аляксандра быў бяздзетны. Па скону вялікага князя ў 1506 годзе яе брат, вялікі князь маскоўскі [[Васіль III Іванавіч|Васіль III]], паспрабаваў з дапамогай Алены заняць літоўскі сталец, разлічваючы такім чынам без вайны аб'яднацьаб’яднаць рускія землі<ref name="Semenk"/>. Аднак каралём стаў [[Жыгімонт I]], што адмоўна адбілася на лёсе княжацкае ўдавы. У наноў выбухлай [[Літоўска-маскоўская вайна 1507—1508 гадоў|маскоўска-літоўскай войне]] Жыгімонт напачатку спрабаваў скарыстацца яе ўплывам на Васіля, каб нейтралізаваць [[мяцеж Глінскіх|мяцежнага Глінскага]], але пасля таго, як Васіль даў апошняму прытулак, новы манарх цалкам ахаладзеў да Алены<ref name="Florya"/>.
 
Каля 1511 35-гадовая Алена вырашыла вярнуцца ў Маскву. У Вільні аўдавелая княгіня адчувала сябе самотна, у той час як у Маскве пражывала яе радзіна. Дзеля ад'ездуад’езду Алене было неабходна атрымаць згоду Жыгімонта, што было немажліва праз благія стасункі з Масквой, а таксама праз праблему, звязаную з вывазам маёмасці. Вырашыўшы з'ехацьз’ехаць без дазволу, княгіня намервалася наведаць свае маёнткі побач з маскоўскай граніцай, адкуль яе меў забраць высланы Васілём аддзел. У 1511 план быў абгавораны з маскоўскім пасольствам  — месцам сустрэчы быў абраны [[Браслаў]], куды ў прызначаны час прыехаў аддзел на чале з князямі Пятром Адаеўскім і Сямёнам Курбскім. Аднак ад нейкага здрадніка планы Алены сталі вядомыя старосце віленскаму, які забараніў Яну Камароўскаму, гвардыяну [[Францысканцы|францысканцаў]], выдаваць Алене рэчы, перададзеныя ёй у Ордэн на захоўванне. Камароўскі, давераная асоба Алены, звярнуўся па раду да [[Ваяводы віленскія|ваяводы]] [[Мікалай Радзівіл, 1470—1521|Мікалаю Радзівіла]], аднак той таксама выступіў супраць вяртання рэчаў.
 
Кароль Жыгімонт, атрымаўшы ад Алены скаргу, спярша зняў забарону<ref name="Рудскі"/>, аднак неўзабаве загадаў арыштаваць княгіню. Цераз [[Трокі]] каралеўскія ваяводы даставілі Алену ў [[Бірштаны]]. Казна ў яе гарадах і воласцях была канфіскавана. Усё гэта стала адной з прычын пачатку чарговай [[Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў|літоўска-маскоўскай вайны 1512—1522 гадоў]]<ref name="Semenk"/>.
Радок 80 ⟶ 81:
У 1513 37-гадовая Алена сканала. Паводле версіі храніста Яна Камароўскага, яна была атручана ключнікам па загаду ахвочага да яе багацця Мікалая Радзівіла, хоць ніякімі іншымі крыніцамі гэтая версія не пацвярджаецца<ref name="Рудскі"/>. У далейшым скарб Алены перайшоў да каралевы [[Барбара Заполья|Барбары Запольскай]]. Жыгімонт адрэагаваў на звестку пра смерці Алены прыхільна, заўважыўшы ў лісце да кракаўскага біскапа, што яе скон пазбавіў дзяржаву ад мноства клопатаў<ref name="Рудскі"/>.
 
Алена была пахавана ў віленскім [[Прачысценская царква, Вільнюс|Прачысценскім саборы]]<ref>Батюшков П. Н.  Белоруссия и Литва: исторические судьбы Северо-Западного края. Типография тов-ва «Общественная польза», 1890.</ref>.
 
{{Зноскі}}