Беларусы ЗША: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства Севастополец (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства JerzyKundrat
Тэг: Адкат
Радок 30:
Значная частка імігрантаў міжваеннага часу, як і папярэдняй хвалі, трапіла пад уплыў рускіх і польскіх асяродкаў, далучыліся да ўкраінскіх. Чыкагская газета «Белорусская трибуна» (1928, № 2) адзначала, што «99% усіх «расійскіх» арганізацый у [[Чыкага]] і ў шматлікіх іншых гарадах Злучаных Штатаў належаць беларусам — нацыянальна свядомым або не — гэта ўжо іншае пытанне, але беларусам».
 
[[Файл:St. Cyril of Turov Cathedral Brooklyn.jpg|thumb|[[Сабор Святога Кірылы Тураўскага]] ў Нью-Ёрку]]
3 пачаткам Другой сусветнай вайны прыток беларускіх эмігрантаў на амерыканскі кантынент перапыніўся. Пасля вайны значныя групы іх аселі ў штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванія, Ілінойс, Агаё. Колькасць новапрыбыўшых беларусаў складала 50—60 тыс.<ref>ЭГБ. Т. 6-2. С. 259.</ref> Да сярэдзіны 1950-х г. у ЗША існавала каля 30 беларускіх арганізацый. Галоўным ініцыятарам нацыянальнай дзейнасці стала [[Беларуска-амерыканскае задзіночанне]] (БАЗА, заснавана ў 1949). Пад яго апекай створаны Згуртаванне беларускай моладзі ў Амерыцы (1951), Беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт (1956). Другой уплывовай беларускай арганізацыяй у ЗША быў [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі]] (БККА, 1951), заснаваны ў процівагу БАЗА.