Розніца паміж версіямі "Вікіпедыя:Форум/2019"

 
Некалькі словаў чаму я варты наведаць гэты Саміт:
# Магу выкласці думкі нашай супольнасці сярод міжнарожныхміжнародных партнёраў. Калі ласка пакідайце свае думкі ніжэй. Я меў магчымасць удзельнічаць на шэрагу папярэдніх міжнародных мерапрыемстваў (большасць за свой кошт), дзе змог стварыць пазітыўны імідж беларускай вікі-супольнасці на міжнароднай арэне.
# Арганізоўваў розныя мерапрыемствы ў мінулыя гады як з мясцовымі ўдзельнікамі, так і міжнароднымі (Вікіпадарожжы 2015-2017 ( 8 падарожжаў), Беларускую юзэр групу (2015), Вікілетнік 2017, Вікілекцыі (больш за 20 па орзных гарадах), групу у ФБ (2017)). У 2018 я правёў дзве лекцыі, адну падчас Дня Адкрытых Дадзеных (вясна 2018), другую - для выкладчыкаў рэгіянальных сярэдніх школаў (зіма 2018). Але найбольшае, што можа прынесці плён - гэта даследванне (вясна 2018), і падрыхтаваная глеба для рэалізацыі [https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikimedia_Community_Belarus_Activity#Map_of_Tomorrow/The_Civic_Activities_Map_(During_2018) ідэі], якая павінна пашырыць выкарыстанне wikidata і ахопіць некалькі сяброўскіх супольнасцяў (openstreetmap.org і айці-валанцёраў). Нарэшце, у гэтым годзе я збіраюся прыкласці намаганні, каб пераўтварыць гэту ідэю ў рэальнасць.
# Таксама я каардыную грамадскую арганізацыю Фаланстэр, дзе мы пастаянна развіваем [https://wiki.falanster.info/wiki/Заглавная_страница вікі] прынцыпы ў самакіраванні, а таксама папулярызуем выкарыстанне беларускай мовы ў штодзеннай практыцы і опенсорсных айціпраектах (напрыклад, [https://github.com/diglabby/doika Doika]).