Міхаіл Псел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16:
 
=== Агульныя ацэнкі ===
Аўтар вялізнай колькасці твораў рознага жанру і галін навукі — рытарычных, філасофскіх, гістарычных, палемічных, граматычных, прававых, аграномічных, медыцынскіх, матэматычных, музычных трактатаў. Служыў пры дзевяці імператарах, у т.л. імператарскім радцам, пры імператары Канстанціне IX Манамаху (1042—1055) быў імператарскім сакратаром, суддзём, іпатам філосафаў. Таму, напэўна, не меў устойлівых перакананняў, хітрасцю і ліслівасцю быў тыповы візантыйскі чыноўнік, не цураўся хабараў. Аднак, Псел — выбітная здольнасцямі і ведамі асоба. Працяглы час Псел быў выкладчыкам заснаванай ім жа ў Канстанцінопалі школе, дзе навучаў рыторыцы, філасофіі і гісторыі права; асаблівую ўвагу надаваў філасофіі Платона. Рытарычныя яго практыкаванні прадстаўлялі часта дзіўны выбар тэм, узору, напрыклад, пахвалы бласе, вошы або блашчыцу; відавочна, для Псела важным бачылася толькі ўменне прыгожа складаць фразы. Па творах Псела можна скласці ўяўленне пра візантыйскую адукаванасць XI ст. Вельмі важныя жывыя і цікавыя мемуары Псела (выдадзеныя Сафай ў 1874 г.) і шматлікія лісты яго да імператараў, патрыярхаў, розных высокапастаўленых асоб, манахаў і іншых. Першае выданне твораў Псела выйшла ў 1503 годзе.<ref name=":0" />
 
=== Гістарычныя працы ===
Аўтар дзвух гістарычных твораў — «Кароткай гісторыі цароў старэйшага Рыму, а таксама малодшага за выняткам тых цароў, якіяшто не здзейснілі нічога вартага памяці, якая пачынаецца з Ромула» і «Хранаграфіі»<ref>Михаил Пселл. Хронография. -- М., 1978. -- С. 232 (статьяартыкул Я. НМ. ЛюбарскогоЛюбарскага)</ref>.
 
Найперш вядомы «Хранаграфіяй», якая ахоплівала падзеі 976—1078 гадоў -- час валадарства чатырнадцаці імператараў і імператрыц. У гістарычнай працы Псела, сярод іншага паведамляецца пра [[Варажская варта|варага-рускі наёмны корпус]] у Візантыі, набегі качэўнікаў — [[Печанегі|печанегаў]] і [[Полаўцы|полаўцаў]]. «Хранаграфія» — найважнейшая крыніца па гісторыі апошняга рускага паходу на Візантыю ў 1043 годзе.<ref name=":0" /> Праца цікавая тым, што Псел многія падзеі апісвае як відавочац і непасрэдны ўдзельнік.