Міхаіл Псел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
=== Матэматычныя працы ===
З матэматычных прац найбойльш вядомая, асабліва ў XVI ст., была перакладзеная на лацінскую Ксіландэрам і выдадзеная ў 1556 г. пад загалоўкам: «Arithmetica, Musica, Geometria et Astronomia». Апроч гэтага поўнага выдання, выйшлі таксама асобныя часткі працы, з выданняў такога роду вядомы: «Ψέλλόυ τών περί άριθμητικής συνοψις» (1538), «Arithmetica, Musica et geometria Mich. Pselli» (1592), «M. Pselli compendium mathematicum» (1647). Працы Псела маюць яркі адбітак сваёй эпохі поўнага заняпаду грэчаскай матэматыкі. Арыфметычная частка працы змяшчае толькі адны імёны і падраздзяленні лікаў і адносін, паміж якімі зрэдку сустракаюцца сцвярджэнні ўзору: «адзініца не лік, а корань і пачатак лікаў», «двойчы два і два, складзенае з двума, роўныя, чаго з іншымі лікамі не бывае». У аддзеле музыкі даюцца тлумачэнні тонаў і іх відаў. Урэшце, аддзелы геаметрыі і астраноміі змяшчаюць толькі тлумачэнні асобных вучэнняў без якіх-небудзь доказаў. З іншых твораў Псела былі надрукаваны «Liber de lapidum virtutibus» (1615) і «De terrae situ, figura et magnitudine».<ref name=":0" />
 
Аўтарству Міхаіла Пселла належыць так званы «[[лагічны квадрат]]», дзе навочна выяўлены адносіны розных відаў меркаванняў. Яму належаць назвы розных modi ({{lang-el|τρόποι}}) фігур. Гэтыя назвы, латынізаваныя, перайшлі ў заходнюю лагічную літаратуру. Псел, наследуя [[Тэафраст]]а, пяць modi чацвёртай фігуры адносіў да першай. Найменне відаў мела ў Псела мнеманічныя мэты. Яму ж належыць і агульнаўжывальная абазначэнне літарамі колькасці і якасці меркаванняў (а, е, i, о). Лагічныя вучэнні ў Пселла носяць фармальны характар. Праца Пселла была перакладзена [[Уільям з Шэрвуда|Уільямам з Шэрвуда]] і стала распаўсюджанай праз пераробку [[Іаан XXI (Папа Рымскі)|Пятра Іспанскага]] (Папы Іаан ХХІ). У падручніку Пятра Іспанскага заўважна тое ж імкненне да мнематэхнічных правілаў. Лацінскія назвы відаў фігур, якія прыводзяць ў фармальных логіках, ўзяты ў Пятра Іспанскага. Пётр Іспанскі і Міхаіл Псел ўяўляюць сабой росквіт фармальнай логікі ў сярэднявечнай філасофіі.<ref>Логический квадрат // Философская Энциклопедия. В 5-х т. / Под редакцией Ф. В. Константинова. — М.: Советская энциклопедия, 1960—1970.</ref><ref>Логический квадрат // Словарь по логике / А. А. Ивин, А. Л. Никифоров. — М.: Туманит, изд. центр ВЛАДОС, 1997.</ref>
 
=== Багаслоўскія працы ===