Ганна Цюндзявіцкая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
У шлюбе з Мільхіёрам Цюндзявіцкім<ref>Палкоўнік у адстаўцы, маршалак дваранства Барысаўскага пав. (1832-1835).</ref> з якім мела трох сыноў<ref>у т.л. {{вызн2|1=Міхал}} (нар. в. Вільянова) — актыўны удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў, арыштаваны па даносу 18.2.1863 і пакараны смерцю 21.5.1863; {{вызн2|1=Эмілій}}.</ref> і чатырох дачок. Жыла ў маёнт. Вільянова Барысаўскага пав. Апекавала сялян, збірала народныя кулінарныя і лекавыя рэцэпты і правярала іх на практыцы.
 
Ананімна выйшаў яе гаспадарчы дапаможнік «Літоўская гаспадыня»<ref>Назва паводле беларускага перакладнага выдання (1993)</ref> (''Gospodyni litewska...'', Вільня, друкарня Завадскага<ref>Жонка Завадскага — [[Вінцэнціна Завадская]] — аўтарка дапаможніка «Літоўская кухарка», які вытрымаў болей за 15 перавыданняў на працягу 60 год.</ref>, [[1848]]), які вытрымаў шмат перавыданняў (1851, 1856, 1858, 1862, 1873, ?, ?, ?, 1898). Некаторыя даследчыкі лічылі аўтарам «Літоўскай гаспадыні» В. Завадскую. Аўтарства Г. Цюндзявіцкай атрыбутавана праф. [[А. Мальдзіс]]ам, паводле згадак ў артыкуле (1906) [[А. Ельскі|А. Ельскага]]. Таксама Г. Цюндзявіцкая падрыхтавала да друку дапаможнік «Гаспадарчы штогоднік» (''Rocznik gospodarski'', Вільня, 1854; 2-е выд. Вільня, 1861), які выйшаў ужо пасля яе смерці. Пакінула рукапіс працы пра лячэнне сялян.
 
{{зноскі}}