Кардаітавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненне
вікіфікацыя
Радок 16:
| children = † ''[[Cordaitaceae]]''
}}
'''Кардаітавыя'''<ref name=pr>Напісанне '''Кардаітавыя''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.55</ref> (''Cordaitales'') — [[Клас (біялогія)|клас]] выкапнёвых [[Расліны|раслін]] ад [[Тып, біялогія|тыпу]] [[голанасенныя]]. [[Дрэва|Дрэвы]] і, магчыма, [[хмызняк]]і. Раслі ў [[Карбонавы перыяд|карбоне]] і [[Пермскі перыяд|пермі]].
 
== Апісанне ==
Гэта былі пераважна [[Дрэва|дрэвы]] да 30 м вышыні і больш 0,5 м у дыяметры з монападыяльным разгалінаваннем. [[Сцябло|Сцёблам]] было характэрна другаснае патаўшчэнне. Па структуры драўніны адны прадстаўнікі былі падобныя на [[хвойныя]], іншыя адрозніваліся добра развітым асяродкам, чым нагадвалі сагаўнікі.
 
Лістаразмяшчэнне спіральнае. [[Лісце|Лісты]] кардаітаў былі скурыстыя, шырокалінейныя ці вузкаланцэтныя. У іншых відаў лісты былі дробныя, да 3-4 см, у другіх — буйныя, да 1 м даўжыні і да 20 см шырыні. Жылкаванне паралельнае, жылкі слаба дыхатамічна разгаліноўваліся.
 
Кардаіты былі двухдомнымі раслінамі.
 
Мужчынскія шышкі (мікрастробілы) уяўлялі цесныя каташкападобныя ўтварэнні. На восі мужчынскай шышкі спіральна размяшчаліся бясплодныя лускі і мікраспарафілы з 1-6 мікраспарангіямі на вярхушцы. Мікраспоры да 0,5 мм у папярочніку мелі адзін паветраны мяшок вакол усёй мікраспоры. У прарослых мікраспорах знаходзілі вялікі лік [[Кветка|клетак]] (верагодна, праталіяльных). Мужчынскі гаметафіт быў, такім чынам, менш рэдукаваным, чым у сучасных [[Голанасенныя|голанасенных]] раслін.
 
Жаночыя шышкі знешне падобныя на мужчынскія, але мелі больш складаную будову. На восі спіральна размяшчаліся лускападобныя лісты і ўперамешку з імі кароткія парасткі. У аснове гэтых парасткаў былі 1-2 лісты. На верхавінах [[Парастак|парасткаў]] размяшчалася па адным семязачатку. Семязачаткі мелі тоўсты інтэгумент з пылкаўваходам наверсе. Далей размяшчаўся нуцэлус. У цэнтры семязачатка знаходзіўся эндасперм з архегоніямі. На вярхушцы нуцэлуса была пылковая камера, у якую траплялі мікраспоры. Апладненне адбывалася, верагодна, рухомымі сперматазоідамі[[сперматазоід]]амі. Зародак невядомы.
 
== Пашырэнне ==
Яны вядомы з сярэдняга карбону, шырокае распаўсюджанне атрымалі ў канцы карбону і пермі. У пачатку трыясавага перыяду яны вымерлі. На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] іх выкапнёвыя рэшткі ([[Ліст|лісце]], насенне і г.д.) адзначаны ў адкладах сярэдняга, позняга карбону і пермі. Раслі паблізу [[вадаём]]аў.
 
{{зноскі}}