Лагожскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
У 2-й палове XII ст. Лагожскае княства згадваецца ўжо як асобны ўдзел, аднак згадкі пра князёў адрывістыя, паводле [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскага летапісу]], у 1180 годзе тут княжыў саюзнік полацка-віцебскіх князёў [[Усяслаў Мікуліч]]; у 1186 годзе, паводле [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскага летапісу]] — [[Васілька Валадаравіч]], які разам з наўгародцамі і смалянамі выступіў супраць палачан. Пасля 1186 года і да XIV ст. звестак пра княства няма.
 
Не пазней за 1-ю пал. XIV ст.<ref name="evkl">[[Вячаслаў Насевіч]]. Лагойскае княства // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 178.</ref> Лагойскае княства далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Пэўны час княства трымалі [[Войшвіл]] і Рыт. У 1387 годзе вялікі князь [[Ягайла]] перадаў Лагойскае княства разам з [[Полацкае княства|Полацкім]] і [[Троцкае княства|Троцкім]] свайму брату [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайле]], які фактычна быў яго намеснікам у [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]]. У 1392 годзе Ягайла перадаў уладу [[Вітаўт]]у, які ў пачаў раздаваць асобныя маёнткі Лагойскага княства: [[Ганявічы (Лагойскі раён)|Ганявічы]], [[Корань (Лагойскі раён)|Корань]], [[Гасцілавічы]], [[Коцалі]]. Напэўна, да Лагойскага княства належала і [[Харэцкая воласць]] у вярхоўях Бярэзіны.
 
Не пазней за 1-ю пал. XIV ст. з Лагойскага княства вылучыліся маёнткі [[Астрошыцы]], [[Заазер'е, Лагойскі раён|Заазер'е]] і, відаць, [[Смалявічы]]. Пазней ад княства заставалася невялікая частка з Лагойскам і [[Вёска Гайна|Гайнай]], якая належала князю кіеўскаму [[Алелька Уладзіміравіч|Алельку Уладзіміравічу]], а з 1455 года — яго малодшаму брату [[Андрэй Уладзіміравіч|Андрэю Уладзіміравічу]]. Па смерці Андрэя (1457) Гайну пакінулі ва ўладанні яго нашчадкаў, а Лагойск вярнуўся да вялікага князя, які і ў 1460 годзе надаў яго князю [[Аляксандр Чартарыйскі|Аляксандру Чартарыйскаму]] на правах звычайнага маёнтка<ref name="evkl"/>.