Стаіцызм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19:
У аснове натурфіласофіі стаіцызму — вучэнне [[Арыстоцель|Арыстоцеля]] пра матэрыю і форму, адноўлены і значна перагледжаны касмалагізм [[Геракліт]]а. Натурфіласофскія погляды стоікаў адрозніваюцца тэалагічнай, правідэнцыяльнай, фаталістычнай арыентаванасцю і эклектычнасцю. На іх думку, сусвет уяўляе сабой адушаўлёнае сферычнае цела, а першаасновай усяго існага з'яўляецца [[агонь]] («пнеўма», «дух», «дыханне»), іманентная ўласцівасць якога Логас. Паводле стоікаў, сусвет стварае і кіруе ім Першаагонь (Бог-Логас). Стоікі прызнавалі існаванне сусветнага плана і ўсеагульнай мэтазгоднасці; лічылі, што свет развіваецца цыклічна. Стаіцызм прызнае ўсеагульную цялеснасць, у т.л. Бога і душы. Душа чалавека разглядалася стоікамі як частка сусветнай душы, якая са смерцю пакідае цела.
 
У цэнтры стаіцызму — этычнае вучэнне. Дабрадзейнасць, па-водлепаводле стоікаў, — гэта жыццё ў адпаведнасці з законамі прыроды, Логасу, але толькі мудрацы бяруць прыклад з прыроды з яе «бясстраснасцю». Галоўную задачу філасофіі стоікі бачылі ў выпрацоўцы ў людзях «бясстраснасці» (стану, калі адсутнічаюць афекты) і маральнага абавязку. Лёс у стаіцызме разглядаецца як дадзенасць, непахісны факт, які пашыраецца і на чалавека, і на ўвесь космас, а свабода — як добраахвотнае падпарадкаванне чалавека знешнім абставінам.
 
Стоікі ўпершыню ўвялі тэрмін «логіка», пад якім разумелі навуку аб славесным выказванні. Логіка ў стаіцызме падзяляецца на рыторыку і дыялектыку, якая складаецца з вучэнняў пра гукі мовы (паэтыка, тэорыя музыкі і граматыка) і пра значэнне, сэнсавы бок мовы.