Хрысціянства ў Японіі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{ізаляваны артыкул}}
Радок 39:
=== Аднаўленне ===
[[Выява:121223 Urakami Cathedral Nagasaki Japan01s.jpg|thumb|right|250px|[[Сабор Уракамі]] ў [[Нагасакі]], адбудаваны пасля [[Атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі|атамнай бамбардзіроўкі]].]]
У [[1859]] годзе, пасля заключэння Японіяй [[Дагаворы Ансэй|Ансэйскіх дагавораў]], хрысціянскія місіянеры зноў атрымалі права наведваць краіну як замежныя грамадзяне. Аднак забарона на вызнаванне хрысціянства японцамі не была знята. Так, у [[1865]] годзе ў раёне Оўра горада [[Нагасакі]] [[Францыя|французская]] каталіцкая місія пабудавала [[Царква Оўра|царкву]], якую ўпотай наведвала некалькі падпольных хрысціян. Кантакт з вернікамі быў адноўлены, аднак мясцовыя ўлады выявілі іх і пакаралі смерцю<ref name="НП" />. Рэпрэсіі працягваліся нават пасля [[рэстаўрацыя Мэйдзі|рэстаўрацыі Мэйдзі]] ў [[1868]] годзе, калі Японія ўступіла на шлях [[мадэрнізацыя|мадэрнізацыі]] і [[вестэрнізацыя|вестэрнізацыі]]. У [[1868]] і [[1870]] гадах урад правёў паказальныя пакаранні смерцю японскіх хрысціян уна астравах [[Гато]] і Нагасакі, што выклікала асуджэнне еўрапейскіх дзяржаў і [[ЗША]]. Толькі ў [[1873]] годзе, пад знешнім ціскам, японскія ўлады знялі забарону на хрысціянства, дазволіўшы свабодна прапаведаваць і вызнаваць яго<ref name="НП" />.
 
У канцы [[XIX]] стагоддзя ў Японіі дзейнічалі [[Рымска-каталіцкая царква]], [[пратэстанты|пратэстанцкі]] [[Саюз хрысціянскіх цэркваў Японіі]], [[англіканская царква]] і [[Руская праваслаўная царква]]. Амаль усе прапаведнікі былі выхадцамі з Еўропы і ЗША. Пад уплывам пратэстанцкіх цячэнняў узніклі мясцовыя сектанцкія арганізацыі, якія ўвабралі ў сябе элементы хрысціянства<ref name="НП" />.