Юзаф Пашкоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пісьменнік}}
'''Юзаф (Восіп, Іосіф) Пашкоўскі''' ({{ДН|19|3|1787}}, в. [[Стокі (Свіслацкі раён)|Стокі]], цяпер [[Свіслацкі раён]] — {{ДС|4|10|1858}}) — [[пісьменнік]] і [[педагог]].
 
Вучыўся ў [[Барунская базыліянская школа|Барунскай базыліянскай школе]], затым у [[Гродзенская дамініканская школа|Гродзенскай дамініканскай школе]], скончыў [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкую гімназію]]. У 1810 годзе выехаў у [[Варшава|Варшаву]] і паступіў на вайсковую службу. На баку французаў удзельнічаў у [[Вайна 1812 года|вайне 1812 года]]. У 1820 годзе выкладаў артылерыю ў Калішскім кадэцкім корпусе. У 1822—1830 гадах выкладаў у артылерыйская-інжынернай школе ў Варшаве. Удзельнік [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў]]. У 1833 годзе атрымаў дазвол на прыватную педагагічную дзейнасць. У 1837—1842 гадах быў інспектарам педагагічных курсаў у Варшаве. Пазней даваў прыватныя ўрокі.
 
Выдаў кнігу «Практычная навука кананіра…» (Варшава, 1830), гісторыка-мемуарную працу «Вайна ў Польшчы ў 1831 годзе, апісаная польскім афіцэрам у 1832 годзе» (Львоў, 1861; 2-е выд. 1867). Таксама аўтар літаратурных партрэтаў польскіх ваенных дзеячаў, апавяданняў, вершаваных гутарак пра ўспаміны дзяцінства і перажытае на вайне.