Казімір Свёнтак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Радок 63:
 
== Біяграфія ==
Казімір Свёнтак нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай [[Эстонія|Эстоніі]], у г. [[Горад Валга|Валга]] ў польскай шляхецкай сям'i. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] сям'я Свёнтакаў была ў эвакуацыі, пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў [[Гімназія імя Тадэвуша Рэйтана|гімназію імя Тадэвуша Рэйтана]]. У 1933 годзе Казімір Свёнтак паступіў у [[Вышэйшая духоўная семінарыя імя Фамы Аквінскага (Пінск)|Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага]] ў [[Пінск]]у, у красавіку [[1939]] быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў г. п. [[Пружаны]].

У красавіку [[1941]] года Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў [[Брэст|Брэсце]]. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў [[Пружаны]]. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года Казімір Свёнтак зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры[[Сібір]]ы і [[Комі АССР]]. У [[1954]] вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 - пробашч у Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар [[Пінская дыяцэзія|Пінскай дыяцэзіі]]. У [[1991]] годзе стаў [[архібіскуп]]ам [[Мінска-Магілёўская архідыяцэзія|Мінска-Магілёўскі]].

30.10.1994 Папа [[Ян Павел II]] надаў Казіміру Свёнтку сан кардынала[[кардынал]]а. Старшыня [[Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі|Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі]] (1999—2006). [[14 чэрвеня]] [[2006]] папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011.<!-- а 9-ай гадзіне раніцы--> Пахаваны ў Пінску[[Пінск]]у.
 
{{зноскі}}