Розніца паміж версіямі "Казімір Свёнтак"

няма тлумачэння праўкі
У красавіку [[1941]] года Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў [[Брэст|Брэсце]]. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў [[Пружаны]]. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года Казімір Свёнтак зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах [[Сібір]]ы і [[Комі АССР]]. У [[1954]] вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 - пробашч у Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар [[Пінская дыяцэзія|Пінскай дыяцэзіі]]. У [[1991]] годзе стаў [[архібіскуп]]ам [[Мінска-Магілёўская архідыяцэзія|Мінска-Магілёўскі]].
 
30.10.1994 Папа [[Ян Павел II]] надаў Казіміру Свёнтку сан [[кардынал]]а. Старшыня [[Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі|Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі]] (1999—2006). [[14 чэрвеня]] [[2006]] папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011.<!-- а 9-ай гадзіне раніцы--> Пахаваны ў крыпце [[Кафедральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Пінск)|кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] ў [[Пінск]]у.
 
{{зноскі}}