Пінская шляхта (п’еса): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52:
 
Станавы прыстаў Кручкоў, якога палешукі называюць «Найяснейшая Карона» (гэты зварот афіцыйна прымяняўся толькі ў дачыненні да манарха), піша і тут жа чытае пастановы і «следства» і «суда», звяртаючыся да царскіх «указаў» і «законаў» [[Статут ВКЛ|Статута Вялікага Княства Літоўскага]]. «Як ён, на нашу бяду, усе ўказы і законы як рэпу грызе і не заікнецца, хрэн яму ў вочы!» — здзіўляецца Пратасавіцкі, не задумваючыся нават, што дзеянне Статута ВКЛ у Беларусі было адменена яшчэ ў 1840 годзе, а рускія цары Пётр І, Кацярына ІІ і Елізавета Пятроўна, якія жылі ў ХVІІІ стагоддзі, ніяк не маглі выдаць свае ўказы ў 1895, 1903 і нават у… 1988 гадах. Страх настолькі паралізаваў свядомасць пінскай шляхты, што яна нават не разумее, у якім стагоддзі жыве або што ў месяцы не можа быць больш чым 31 дзень (у вуснах жа Кручкова гучыць і «49 апреля», і «марта 69 дня», і «октября 45 числа»).
 
Як заўважыў літаратуразнаўца [[Язэп Янушкевіч]]:
{{Цытата|Галоўная сіла, што рухае развіццё сюжэта камедыі (фарса-вадэвіля) Дуніна-Марцінкевіча, — страх. Абодва бакі выдатна разумеюць вынікі непадпарадкавання царскім указам, былым і існуючым. Прыстаў Кручкоў для пыхлівай шляхты ні больш, ні менш — «Найяснейшая Карона». Паважным зваротам драматург нібы падкрэсліваў сувязь паміж дробным судовым кручкатворам і самадзержцам, што трымаў у страху ўсю імперыю.}}
 
Кручкоў з дапамогай пісарчука Пісулькіна абсурднымі штрафамі абірае запалоханую пінскую шляхту да ніткі. Не толькі ўдзельнікам бойкі, але і яе сведкам, нават тым, хто бойкі не бачыў, прысуджаецца кара і вялікі штраф:
Радок 74 ⟶ 71:
 
В. Дунін-Марцінкевіч стылізаваў мову сваіх персанажаў пад вядомы яму пінскі дыялект. Літаратурную норму мове твора прыдаў на пачатку ХХ стагоддзя («апрацаваў») [[Янка Купала]]<ref name="Рагойша"/>. Пры гэтым мова персанажаў індывідуалізавана. Так, Кручкоў гаворыць своеасаблівай «трасянкай», мешанінай мясцовых слоў і слоў рускай мовы. Мова Куторгі вызначаецца народным каларытам, багаццем ідыём, прыказак і прымавак («даганяючы не нацалавацца»; «здаровы, як рыжык баровы»; «калі абора цячэ — гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ — гаспадар з хаты ўцячэ»; «млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе» і г.д.).
 
== Ацэнкі ==
Як заўважыў літаратуразнаўца [[Язэп Янушкевіч]]:
{{Цытата|Галоўная сіла, што рухае развіццё сюжэта камедыі (фарса-вадэвіля) Дуніна-Марцінкевіча, — страх. Абодва бакі выдатна разумеюць вынікі непадпарадкавання царскім указам, былым і існуючым. Прыстаў Кручкоў для пыхлівай шляхты ні больш, ні менш — «Найяснейшая Карона». Паважным зваротам драматург нібы падкрэсліваў сувязь паміж дробным судовым кручкатворам і самадзержцам, што трымаў у страху ўсю імперыю.}}
 
Літаратар [[Альгерд Бахарэвіч]] называе Дуніна-Марцінкевіча з ягонай «Пінскай шляхтай» [[Эмір Кустурыца|Кустурыцам]] беларускай літатурнай класікі:<ref>Бахарэвіч А. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012.
</ref>
{{Цытата|
Тут табе і шляхціцы з тэмпэрамэнтам ня горшым, чым у балканскага цыгана — зь любой нагоды гатовыя даць у пысу, пусьціць сьлязу або пусьціцца ў скокі, тут і эротыка па загуменьнях, і інтрыгі на фоне пастаральных краявідаў, і прыродны, нязьменны, як зорнае неба над галавой, хабар, і п’янства пад раблезіянскую закуску, і шчымлівасьць фанэрных скрыпак: шчасьце абсалютнай самадастатковасьці. І, вядома, тут жа і дзяржава, абсалютна бясьсільная супраць усяго
гэтага стракатага карнавалу, бо яе ўласныя чыноўнікі-бюракраты ня толькі не замінаюць пераможнаму шэсьцю вясёлага хаосу — гэты карнавал на іх і трымаецца.
}}
 
== Публікацыі ==