Янка Лучына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
Пісаў на польскай, рускай, беларускай мовах. Выступаў у розных жанрах.
 
Першы нумар новай газеты «[[Минский листок]]» за 1886 год было яму даручана адкрыць вітальна-рэкламным вершам «''Не ради славы иль расчета''». У гэтым вершы выразна акрэсліваўся дэмакратычны напрамак выдання.
 
У тым жа 1886 годзе ў варшаўскім часопісе «Kłosy» быў надрукаваны і першы польскамоўны верш Яна Неслухоўскага «Раскоша натхнення», у якім паэт прызнаваўся ў любові да роднага краю, яго прыроды.
 
А літаральна праз год паэт ужо стварыў верш на беларускай мове. Нагодай паслужыў прыезд у Мінск на гастролі першай украінскай прафесійнай трупы на чале з вядомым пісьменнікам і рэжысёрам [[Міхайла Старыцкі|Міхайлам Старыцкім]]. У вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага вітальнае слова» ён з радасцю ўсклікнуў:
«''Ой! Не забыта роднага слова святая сіла!..''» і ўпершыню падпісаўся псеўданімам, з якім увайшоў у гісторыю літаратуры:
{{Цытата|
Радок 69:
Свае першыя беларускія творы Янка Лучына не публікаваў. Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў [[1889]] годзе, калі змясціў у газеце «[[Минский листок]]» верш «Вясновай парой», паклаўшы тым самым пачатак вяртанню беларускай літаратуры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863 года]] царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя.
 
Беларускамоўная творчасць Янкі Лучыны, якая дайшла да нас, колькасна нешматлікая: 14 арыгінальных вершаў («Вясновай парой», «Вясна», «Сівер», «Што птушкі казалі», «Каршун», «Што думае Янка, везучы дровы ў горад», «Стары ляснік» і інш.) і пяць перакладаў на беларускую мову твораў свайго аднадумцы і творчага настаўніка [[У. Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]] («Ямшчык», «Горсць пшаніцы», «Бусел», «Надта салодкія думкі», «Не я пяю  — народ Божы…»). Вядома, што паэт напісаў па-беларуску нашмат больш (у прыватнасці, паэмы «Пятруся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй»), але адсутнасць беларускага друку і іншыя акалічнасці не далі магчымасці захаваць іх.
 
Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў рэчаіснасць, сцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Працягваючы традыцыі [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі.
Радок 75:
Стрымана-ідылічны малюнак світання ў вершы «Вясновай парой» змяняецца гутаркай сватоў Піліпа Окуня і Янкі Бычка, якія праз гукапераймальную «разгадку» птушыных галасоў не толькі паказваюць сваё разуменне грамадскіх стасункаў, але і гоняць драпежніцкую мараль пануючых класаў. Гэта разуменне і ганьбаванне зыходзіла, вядома ж, ад аўтара, але зыходзіла пераўвасоблена, з вуснаў лірычных герояў-сялян, у адпаведнасці з сялянскім уяўленнем пра свет, дзе «не прыкраўшы, не прылгаўшы, тай не будзеш панам». У вачах лірычных герояў Янкі Лучыны вобраз пана атаясамліваўся з чалавекам несумленным, які не працуе. Гэта было стаўленне беларускага сялянства да носьбітаў сацыяльнай амаральнасці, якое давала паэту веру ў духоўную моц народа і натхняла на выкрыццё ўтылітарна-прыземленай і драпежніцкай псіхалогіі грамадскіх нягоднікаў, схільных да ўзбагачэння за кошт іншых.
 
Творы Янкі Лучыны на беларускай мове не маюць прыкмет пераадолення сацыяльна-псіхалагічнага бар'ерубар’еру, які павінен быў бы паўстаць пры набліжэнні інтэлігента-гараджаніна, патомнага шляхціца да «мужыцкага» тыпу мыслення. У вершах, арыентаваных, як правіла, на чытача з народа, на селяніна, няма, па сутнасці, ніякай стылізацыі: яны шчырыя, непасрэдныя і натуральныя. Але без пэўнага аўтарскага пераўвасаблення ўсё-такі не абышлося, бо так ці інакш трэба было ўжывацца ў сялянскую свядомасць і разам з тым перайсці ад уласнага вопыту польскамоўнай версіфікацыі да эстэтычнага асваення выяўленчых магчымасцей беларускай гутарковай мовы. Янка Лучына з гэтым справіўся. Выдатны творчы вынік стаў магчымы таму, што пераўтварэнне жыццёвага матэрыялу на новым узроўні вымагалася высокім грамадзянскім сумленнем паэта.
 
У Лучынавым вершаваным радку беларускія словы знаходзяцца ў нязмушана-простым сінтаксічным узаемадачыненні, у чытача ўзнікае адчуванне, быццам ён слухае маўленне  — даверлівую гутарку аўтара. Апавядальная інтанацыя большасці паэтычных твораў, напісаных па-беларуску,  — гэта рух насустрач селяніну, дзеля каго задумваўся і ад чыйго імя ствараўся верш. Праз гутарковы стыль, які адпавядаў духу часу і абумоўліваўся дэмакратычнай настроенасцю паэта, выяўлялася зліццё яго асобы з памкненнямі і ладам думак сялянства, адбывалася мастацкае адкрыццё эпічнай постаці беларускага мужыка.
 
Будучы паэтам лірычнага таленту, Янка Лучына засяроджваў увагу не так на знешне-быццёвых з'явахз’явах сучаснасці, як на ўнутраным свеце свайго героя, на яго перажываннях, пазначаных гістарычна-канкрэтнымі рысамі парэформеннага часу. У вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад» паэт перадае ход думак лірычнага героя такім чынам, што невясёла-спакойнае Янкава ўспрыманне ўласных жыццёвых нягод нібы прадугледжвае зараджэнне ў чытача працягу роздуму над сялянскай нядоляй.
 
[[А. Лойка]] зазначыў:<ref>Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. 2-е выд. Мн., 1989. Ч. 1. С. 285.</ref>
Радок 86:
}}
 
Літаратар [[Альгерд Бахарэвіч]] заўважае:<ref>Бахарэвіч А. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012.
Яшчэ большага паглыблення ў псіхалогію селяніна дасягнуў Я. Лучына ў вершы «Стары ляснік» — беларускім варыянце ўрыўка са сваёй польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Ускосна закранаючы пытанні сацыяльнай няроўнасці ў грамадстве, паэт скіроўвае галоўную ўвагу на душэўны стан старога Грышкі, які, нягледзячы на сваю старэчую нямогласць, наважыўся высачыць і забіць шкадлівага мядзведзя. Ніхто і нішто не можа спыніць яго ў намеры. I гэта не ўпартасць, як здаецца іншым людзям, а справа яго гонару і абавязку, гэта, зрэшты, яшчэ адна, напэўна, апошняя магчымасць сцвердзіць сябе. Уражанне духоўнай моцы і якойсьці першароднай праваты Грышкі пакідае яго гутарка з панам, якая і складае асноўны змест дыялагаванага верша «Стары ляснік».
</ref>
{{Цытата|
Холадна, па-сапраўднаму зімна становіцца ад гэтага вершу, а значыць, ён атрымаўся. Як і размова Янкі з кабылай — да якой ён зьвяртаецца ў рэфрэне, як да жонкі, што хоць і абрыдла, але безь якой пражыць няможна: «Ну, кабыла, чаго стала?!»
}}
 
Яшчэ большага паглыблення ў псіхалогію селяніна дасягнуў Я. Лучына ў вершы «Стары ляснік»  — беларускім варыянце ўрыўка са сваёй польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Ускосна закранаючы пытанні сацыяльнай няроўнасці ў грамадстве, паэт скіроўвае галоўную ўвагу на душэўны стан старога Грышкі, які, нягледзячы на сваю старэчую нямогласць, наважыўся высачыць і забіць шкадлівага мядзведзя. Ніхто і нішто не можа спыніць яго ў намеры. I гэта не ўпартасць, як здаецца іншым людзям, а справа яго гонару і абавязку, гэта, зрэшты, яшчэ адна, напэўна, апошняя магчымасць сцвердзіць сябе. Уражанне духоўнай моцы і якойсьці першароднай праваты Грышкі пакідае яго гутарка з панам, якая і складае асноўны змест дыялагаванага верша «Стары ляснік».
 
[[Файл:Łučyna3.jpg|thumb|250px|Паштоўка, прысвечаная Янку Лучыну, «[[Загляне сонца і ў наша аконца]]» (1906)]]
Радок 98 ⟶ 104:
}}
 
Патрыятычны матыў прыкметна і шматстайна пульсаваў у польскамоўных творах паэта («Дзве заранкі», «Пышны малюнак», «Развітанне», «Як мора, хвалююцца з ветрам прыгожа...прыгожа…» і інш.
 
Ён аўтар нарыса «З крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-64]] і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызваленчай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўніцтвам [[Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі|Б. Свентаржэцкага]] і С. Ляскоўскага. Збярогся таксама яго драматычны абразок без назвы.