Розніца паміж версіямі "Янка Лучына"

38 байтаў дададзена ,  2 гады таму
Будучы паэтам лірычнага таленту, Янка Лучына засяроджваў увагу не так на знешне-быццёвых з’явах сучаснасці, як на ўнутраным свеце свайго героя, на яго перажываннях, пазначаных гістарычна-канкрэтнымі рысамі парэформеннага часу. У вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад» паэт перадае ход думак лірычнага героя такім чынам, што невясёла-спакойнае Янкава ўспрыманне ўласных жыццёвых нягод нібы прадугледжвае зараджэнне ў чытача працягу роздуму над сялянскай нядоляй.
 
Літаратуразнаўца [[А.Алег Лойка]] зазначыў:<ref>Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. 2-е выд. Мн., 1989. Ч. 1. С. 285.</ref>
{{Цытата|
Гэты Янка думае словамі, выразамі, як і герой [[Францішак Багушэвіч|Багушэвіча]], зачэрпнутымі з маляўнічасці, эмацыянальнасці жывой гутарковай мовы сялян (у яго «сярмяжка... ветрам шыта», бяда яго «у карк пагнала», каб адагрэцца на марозе, ён гатоў «у карчомцы... стукнуць чарку»). Але перш за ўсё за самім ходам думак, перажыванняў свайго героя сачыў Лучына, псіхалагізму як кірунку свайго мастацкага раскрыцця аддаваў пальму першынства...