Віталь Вітальевіч Катаеў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
Пасля дэмабілізацыі (1948) працаваў скрыпачом у розных маскоўскіх аркестрах, скончыў [[Музычнае вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі]] (1951) па класе скрыпкі А. К. Габрыэляна. У тым жа годзе паступіў на аддзяленне оперна-сімфанічнага дырыжыравання [[Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага|Маскоўскай кансерваторыі]], класы [[К. П. Кандрашын]]а і [[Я. Я. Рацэр]]а, наведваў таксама клас [[М. П. Аносаў|М. П. Аноса]]ва. Адразу па сканчэнні [[Маскоўская кансерваторыя|Маскоўскай кансерваторыі]] (1956) быў прыняты ў аспірантуру [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава|Ленінградскай кансерваторыі]] пад кіраўніцтвам М. С. Рабіновіча, якую скончыў у 1959 годзе. Працаваў у Петразаводску і Маскве.
=== У Беларусі ===
У 1962 годзе В. В. Катаеў прымае запрашэнне заняць пасаду мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора [[Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларускай ССР]] ([[Мінск]]). Па яго ініцыятыве ў 1966 годзе ў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі]] ствараецца кафедра оперна-сімфанічнага дырыжыравання, якую ён узначальвае да 1968 года. Сярод яго вучняў народны артыст Беларусі [[Міхаіл Казінец|М. Казінец]], дацэнт [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|БДАМ]] Сяргей Кафанаў і іншыя.
Радок 41:
Сярод пастановак В. В. Катаева, якія сталі падзеямі ў музычным жыцці Мінска і Беларусі, «Ваенны рэквіем» Б. Брытэна, «Сімфонія псалмоў» І. Стравінскага, сімфонія «Песня аб зямлі» Г. Малера, араторыя А. Анегера «Жанна д'Арк на вогнішчы» (у сцэнічнай рэдакцыі), шматлікія творы беларускіх кампазітараў.
=== У Маскве ====
У 1972 годзе В. В. Катаеў з'ехаў з Мінска, больш за чвэрць стагоддзя працаваў у [[Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага|Маскоўскай кансерваторыі]], але сувязяў з Беларуссю не перарываў. Вялікі поспех мелі пастаўленыя ім і выкананыя пад яго кіраўніцтвам «Гісторыя доктара Іагана Фаўста» А. Шнітке (1984), «Сімфанічныя танцы» К. Штакхаўзена (першае выкананне ў СССР, 1984), араторыя С. Пракоф'ева «Цар Іван Грозны» (тэатральна-сцэнічная пастаноўка з удзелам [[Інакенцій Смактуноўскі|І. Смактуноўскага]], 1992).
|