Розніца паміж версіямі "Свідэрская культура"

няма тлумачэння праўкі
| У складзе =
| Датаванне культуры = [[IX тысячагоддзе да н.э.|IX]]—[[VIII тысячагоддзе да н.э.|VIII тыс. н. э.]]
| Тэрыторыя распаўсюджвання = [[Польшча]], [[Літва]] і, [[Беларусь]], [[Украіна]]
| Этнічная прыналежнасць =
| Тып гаспадаркі =
{{Палеаліт}}
 
'''Свідэрская культура''' — [[археалагічная культура]], прыкметная і значная з'ява ў [[Верхні палеаліт|фінальнагафіналыным палеалітупалеаліце]] (IX—VIII тыс. да н.э.) на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы., Ядромтрадыцыі свідэрскайякой культурыпраходзяць лічыццапраз тэрыторыямясцовы [[Польшча|Польшчымезаліт]], Літвы і [[Беларусь|Беларусі]].праглядваюцца Аднакў яенеаліце. элементыСвідэрскія прасочваюццапомнікі знойдзены на сумежных тэрыторыяхтэрыторыі [[РасіяПольшча|РасііПольшчы]], ([[Пскоўская вобласцьЛітва|Літвы]]<ref>[http://gubernia.pskovregion.org/number_27/7.php, Пра старажытныя культуры на пскоўскай зямлі[[Беларусь|Беларусі]</ref>) і], [[Украіна|Украіны]] аж да [[Крым]]а<ref>[http://www.tour-ethno.com/info/history/mezolit.shtml Мезаліт у Крыме (агульная характарыстыка)] {{недаступная спасылка|колькасць=25|месяц=05|год=2013|url=http://www.tour-ethno.com/info/history/mezolit.shtml|id=20090304}}</ref>. Названа паЯе стаянцыэлементы Свідрыпрасочваюцца Велькена калясумежных тэрыторыях [[ВаршаваРасія|ВаршавыРасіі]] ([[Пскоўская вобласць]]<ref>[http://gubernia.pskovregion.org/number_27/7.php Пра старажытныя культуры на пскоўскай зямлі]</ref>). Названа па стаянцы Свідры Вельке ({{lang-pl|Świdry Wielkie}}) каля [[Варшава|Варшавы]]. Прадстаўлена стаянкамі [[Тундра|тундравых]] паляўнічых на [[Паўночны алень|паўночнага аленя]], якія выкарыстоўвалі [[Лук, зброя|стрэлы]] з крэмневымі наканечнікамі.
 
На захадзе была звязана з [[культура Люнгбю|Лінгбі]]<ref name="avt">[http://rugiland.narod.ru/index/0-180 Автохтонные культуры в Европе и на Русской равнине в эпоху мезолита и неолита (12 — 3 тыс. до н.э.)]</ref>. На аснове свідэрскай культуры сфарміравалася [[Бутаўская культура|бутаўская]]<ref>[http://folklore.archaeology.ru/Sorokin/kolcov.html Посвящения и эпиграммы А. Н. Сорокина. В честь Л. В. Кольцова]</ref>, [[Кундская культура|кундская]]<ref>[http://www.povolzie.archeologia.ru/09.htm Мезалітычныя культуры Сярэдняга Паволжа]</ref> і [[нёманская культура|нёманская]] культуры. Знікненне свідэрскай культуры звязана з кліматычнымі зменамі пачатку [[галацэн]]у. Лічыцца, што носьбіты свідэрскай культуры мелі [[Гаплагрупа I, Y-ДНК|гаплагрупу I]]<ref name="avt"/> і складалі т.зв. [[дагерманскі субстрат]]
 
Першыя свідэрскія помнікі былі выяўлены натэрыторыі Польшчы яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. Паступовае назапашванне матэрыялу паказала, што для калекцый крамянёвых прылад свідэрскіх стаянак характэрна ўстойлівае спалучэнне пэўных адзнак як у іх форме, так і ў тэхнічных прыёмах апрацоўкі Падобнасць тыпалагічных даных інвентару прывяла польскіх археолагаў да думкі аб аб'яднанні гэтых помнікаў у адну роднасную групу.
На гэтых тэрыторыях сфарміравалася скупчэнне мезалітычных культур. Паводле меркавання [[Алена Генадзьеўна Калечыц|А. Г. Калечыц]], гэта тлумачыцца як прылядніковай зонай, якой прытрымліваўся [[Паўночны алень|паўночны алень]], так і наяўнасцю сыравіны для вырабу прылад працы і зброі на тэрыторыі беларускага [[Падняпроўе|Падняпроўя]], выключна багатага на лёгкадаступныя паклады [[Крэмень|крэменю]].
 
На Беларусі вялікая колькасць помнікаў каменнага веку са свідэрскімі рысамі ў інвентары знаходзіцца ў рэгіёне [[Заходняе Палессе|Заходняга Палесся]] і [[Панямонне|Панямоння]].
 
Стаянкі свідэрскай культуры размяшчаліся, як правіла, на ўчастках першай, другой надпоймавых тэрас або карэнных берагоў (там, дзе няма больш нізкіх геамарфалагічных узроўняў) на пясчаных узвышэннях, на схілах марэнных бугроў. Стратыграфія іх не з'яўляецца дастаткова вызначальнай. Культурныя напластаванні звычайна залягаюць у пясчаных адкладах, што перашкаджала іх захаванню і з'явілася прычынай змешвання рознаўзроставых і рознакультурных матэрыялаў. На большасці помнікаў культурныя пласты ўвогуле адсутнічаюць, свідэрскія матэрыялы збіраліся на паверхні.
 
Асноўны занятак насельніцтва — паляванне на паўночнага аленя. Насельніцтва пакінула кароткачасовыя стаянкі адкрытага тыпу. Жытлы круглаватыя, будана- і трапецападобныя, паглыбненыя ў зямлю, з вогнішчам пасярэдзіне. Некаторыя жытлы мелі ўваходны калідор.
 
Для інвентару свідэрскіх помнікаў характэрныя наступныя рысы. Вядучым тыпам нуклеуса з'яўляецца двухпляцовачны аднабаковы з сустрэчным зняццем нарыхтовак, са скошанымі ўдарнымі пляцоўкамі і папярочнай падчэскай тыльнага боку. Для свідэрскай індустрыі тыпова развітая пласціначная тэхніка. Нарыхтоўкай для большасці прылад часцей была пласцінка. У калекцыях са свідэрскіх помнікаў, як правіла, пераважаюць разцы, якія істотна перавышаюць колькасць скрабкоў. У больш ранніх комплексах сярод разцоў дамінуюць сярэдзінныя, у позніх — бакавыя і на зломе нарыхтоўкі. Вядучай формай скрабкоў з'яўляецца канцавы з дугападобным або прамым рабочым краем. Свідэрскія наканечнікі стрэл зроблены з пласцін, яны двухтыпаў — лазалістыя і чаранковыя. Для іх характэрная апрацоўка насадкі стромкай або паўстромкай рэтушшу па краях і плоскай з брушка. На шэрагу наканечнікаў плоская рэтуш прысутнічае на брушку вастрыя. Сякеры на свідэрскіх стаянках у асноўным двух тыпаў — з перахопам на масіўных адшчэпах і авальнай формы з грубай двухплоскаснай апрацоўкай з плітак або кавалкаў. Характэрны кампанент свідэрскіх комплексаў — свердлы-праколкі, пласціны са скошаным рэтушшу канцом, пласціны і адшчэпы з рэтушшу па краях, скоблі.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Ксяндзоў У. П.'' Свідэрская культура // Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Пад рэд. М. М. Чарняўскага, А. Г. Калечыц. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 424 с: іл. ISBN 985-08-0088-7
* ''Ксяндзоў У. П.'' Свідэрская культура // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}}
 
== Спасылкі ==
 
{{Археалагічныя культуры Беларусі}}
 
{{Belarus-hist-stub}}
[[Катэгорыя:МезалітПалеаліт Еўропы]]
{{archeology-stub}}
[[Катэгорыя:Мезаліт Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]