Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

др
няма тлумачэння праўкі
(вікіфікацыя, арфаграфія, афармленне)
др
На Польшчу абрынулася хваля рэпрэсій. Быў зачынены Варшаўскі ўніверсітэт і варшаўскае «Таварыства сяброў навукі». Уведзеная строгая цэнзура. Імёны [[А. Міцкевіч]]а, [[Ю. Славацкі|Ю. Славацкага]] і [[І. Лялевель|І. Лялевеля]] забаранялася нават згадваць. Але, каб прыцягнуць на свой бок польскую шляхту, Мікалай I ураўнаў яго ў саслоўных правах і прывілеях з рускім дваранствам.
 
Большасць удзельнікаў паўстання, нягледзячы на абвешчаную царом амністыю, апынулася ў эміграцыі, якая атрымала ў польскай гістарычнай навуцы найменне «Вялікай». Самой шматлікай арганізацыяй эмігрантаў было [[Польскае дэмакратычнае таварыства|«Польскае дэмакратычнае таварыства»]] (1832—1862). Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло эміграцыі стварыла «Люд польскі» (1835—1846), кансерватыўнае, узначаленае А. Чарторыйскім, аб’ядналася вакол яго рэзідэнцыі — ''Hôtel Lambert''. Усе гэтыя арганізацыі выступалі за аднаўленне незалежнасці польскай дзяржавы, але шляхі дасягнення незалежнасці бачылі па-рознаму. На польскіх землях дзейнічалі «[[Садружнасць польскага народа]]» (1835—18381835—1837), «Саюз польскай нацыі» (1839—1850), «Канфедэрацыя польскай нацыі» (1876—1878) і інш.
 
=== Паўстанне 1863—1864 ===