Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
Фактычна таемнае таварыства ў Мазырскім павеце ў 1833—1839 было групай людзей (Ян Былеўскі, Напалеон Яленскі, Ян Яленскі, Ян Рудзяеўскі, Пётр Грабоўскі), аб'яднаных сваяцкімі і сяброўскімі сувязямі, што былі незадаволены расійскім панаваннем у краі, але імкнуліся скрываць свае думкі ад шырокага наваколля людзей. Ян Яленскі быў стрыечным братам Напалеону Яленскаму і родным братам [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антону Паўлавічу Яленскаму]] (1818—1874), аднаму з будучых кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. У гэтых людзей былі свае прадстаўленні аб годнасці і гонары. Канкрэтная сутнасць іх дзейнасці заключалася ў тым, што, рызыкуючы сваёй небяспекай, яны дапамагалі хаваючымся ў беларускіх і ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі ўдзельнікам паўстання 1830—1831 гадоў, эмігрантам і іх сваякам. Яны чыталі і распаўсюджвалі ў паветах забароненую расійскімі ўладамі літаратуру, імкнуліся знайсці сувязі з адзінадумцамі ў Мінску і Вільні, цікавіліся тым, што адбывалася ў эміграцыйным асяродку, збіралі сродкі ў дапамогу бедным суайчыннікам. Пры гэтым на працягу некалькіх год ім удавалася не прывабліваць увагу мясцовай паліцыі<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 303.</ref>. На кантрактах у [[Горад Мінск|Мінску]] ў 1836 Напалеон і Ян Яленскія пацікавіліся ў прыехаўшых дваран з усёй Мінскай губерні аб палітычнай дзейнасці польска-ліцвінскай эміграцыі, а такасама тым, ці ёсць «ад яе дзеючыя асобы ў краі».
 
У [[1836]] г. на кантакт з гэтай групай людзей выходзіць [[Шыман Канарскі]] праз свайго прадстаўніка Ігната Родзевіча, маянткоўца [[Пінскі павет (Расійская імперыя)|Пінскага павета]]. Верагодна, Шыман Канарскі даведаўся аб Напалеону Яленскім ад кагосьці з эмігрантаў з [[Галіцыя|Галіцыі]], бо прасіў Родзевіча знайсці Яленскага ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]]. У тым жа [[1836]] г. Ігнат Родзевіч паехаў да Напалеона Яленскага, аб'явіў яму аб існаванні таемнага дэмакратычнага таварыства «[[Садружнасць польскага народа|Садружнасці польскага народа]]» (1835—18381835—1837) і паспрабаваў змяніць сутнасць дзейнасці таемнага таварыства дваран у Мазырскім павеце: адысці ад пазіцый «арыстакратычнай партыі» палітычнай эміграцыі на чале з князем Чартарыйскім і перайсці на «дэмакратычныя» погляды дэмакратычнага таварыства «Садружнасці польскага народа» (1835—18381835—1837), якое ўзначальваў Шыман Канарскі. У прыватнасці, Ігнат Родзевіч прапанаваў Напалеону Яленскаму ўступіць у склад «Садружнасці польскага народа», склаў арганізацыйныя дакументы і прасіў Яленскага імем эмісара Шымана Канарскага і імем Станіслава Казакевіча прыняць абавязкі сакратара дэмакратычнага таварыства. Яленскі пакінуў у сябе перададзеныя яму дакументы і кнігі<ref name="ReferenceA"/>.
 
Аднак калі Родзевіч праз некалькі дзён вярнуўся, каб даведацца аб рашэнні Напалеона Яленскага, апошні адмовіўся ўступаць у дэмакратычнае таварыства «Садружнасці польскага народа», іх размова прывяла да спрэчкі. Яленскі быў нязгодны з Родзевічам па пытанні аб новых адносінах шляхты з сялянамі, што прапагадавалі Канарскі і яго дэмакратычнае таварыства: аб неабходнасці асветы сялян і прыцягненні іх, як роўных сабе, да магчымага паўстання супраць расійскага ўрада, што будзе гарантыяй поспеху паўстання. Акрамя таго, Напалеон з падазронасцю аднёсся да чарговага эмісара (пасля эмісара Булеўскага), які навязвае мясцовым маянткоўцам свае «правілы гульні»: пасады, прысягу і інш., што падвяргае вялікай небяспецы лёсы і нават жыцці ўдзельнікаў таемнага таварыства ў выпадку выкрыцця яго расійскімі ўладамі. Незадаволены гэтымі спрэчкамі Родзевіч звярнуўся да стрыечнага брата Напалеона Яна Паўлавіча Яленскага, якому расказаў аб існаванні таемнага таварыства «Садружнасць польскага народа» і аб адмове Напалеона і прапанаваў стаць сакратаром, што Ян Яленскі і абяцаў зрабіць<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 306—307.</ref>.