Макавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
| image file = Grand-Reng JPG04.jpg
| image title =
| image descr = [[Мак-самасеў]] (''Papaver rhoeas'')
| regnum = Расліны
| parent = Ranunculales
Радок 31:
'''Макавыя''' (''Papaveraceae'') — [[сямейства]] раслін парадку казяльцовакветных.
 
Шматгадовыя ці аднагадовыя [[травы]], радзей паўкусты, кусты ці невялікія дрэўцы. Лісты чаргаваныя, рэдка амаль процілеглыя ці кальчакаватыя, без прылісткаў. Характэрна наяўнасць у тканках членістых млечнікаў з млечным сокам белага ці аранжавага колеру.
 
Кветкі адзіночныя або ў рознага роду суквеццях, двухполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, звычайна з двайным калякветнікам, 2-членныя, радзей 3-членныя. Чашалісцікаў 2, іншы раз 3 ці 4, большай часткай ападаючых. Пялёсткаў 4, радзей 6 ці 8-12, у двух кругах, свабодных, часам зусім адсутнічаючых. Тычынкі шматлікія, можа быць 6-12, рэдка 4 ({{bt-bellat|гіпекаум|Hypecoum}}). Гінецэй паракарпны, з 3 ці 3-20 карпел; завязь верхняя, рэдка паўніжняя са шматлікімі семязачаткамі, радзей з двума або з адным. Плады — каробачкі, часта стручкападобныя.
 
Сямейства ўключае каля 26 родаў і да 250 відаў, распаўсюджаных галоўным чынам ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Арктыцы, Паўднёвай і трапічнай Афрыцы, Усходняй Аўстраліі. У Беларусі прадстаўлена 4 родамі і 8 відамі.