Розніца паміж версіямі "Астафій Багданавіч Валовіч"

др
няма тлумачэння праўкі
др
У 1558 разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]], калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся "за", праўда абумовіўшы шлюб "вечным мірам" і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ.
 
Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і [[Рыгор Хадкевіч|Рыгорам Хадкевічам]], А. Валовіч адзін з лідэраў апазіцыі [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым, жамойцкім старостай Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. "Праект уніі" з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю - пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.
 
Прымаў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў, за гэтыя службы ад Боны Сфорцы А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі [[Аўгусцін Ратундус|Аўгусцінам Ратундусам]] і [[Пётр Раізі|Пятром Раізіям]] А. Валовіч рыхтаваў 2-е выданне Статута ВКЛ, які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога "загранічнікам" забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады у ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).
 
Разам з [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі трон, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у вызваленні Полацка (1579) і ўзяцці Вялікіх Лук (1580).