Ятра: Розніца паміж версіямі

74 байты дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
др (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Няма тлумачэння праўкі
 
У другой пал. 19 ст. — пач. 20 ст. — вёска, цэнтр сельскай грамады Пачапаўскай воласці [[Навагрудскі павет, Расійская імперыя|Навагрудскага павета]], [[Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Ятра|Ятранскага праваслаўнага прыходу]]. У 1870—105 рэвізскіх душ колішніх дзяржаўных сялян. У 1876 — маёнтак калежскага саветніка М. В. Селіверстава паводле купчай 1869 г. Яго Імператарскай Вялікасці, як узнагарода за службу; вадзяны млын, карчма; гаспадаркай займаўся арандатар. У 1897 — сяло, 328 жыхароў, 49 двароў, царква, народнае вучылішча, 2 крамы, збожжазапасны магазін, піцейны дом, вадзяны млын. У 1909—398 жыхароў, 55 двароў.
 
З 1921 у складзе Польшчы, вёска Пачапаўскай [[Гміна|гміны]] [[Навагрудскі павет (Польская Рэспубліка)|Навагрудскага павета]] [[Навагрудскае ваяводства, Польшча|Навагрудскага ваяводства]] 384 жыхароў, 67 жылых дамоў, фальварк. З 1939 у [[БССР]], цэнтр сельсавета, з 15.1.1940 у Валеўскім раёне, з 12.10.1940 у Карэліцкім раёне [[баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]], з 8.1.1954 Гродзенскай вобласці, з 25.12.1962 у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці З 25.6.2008 Ятранскі сельсавет ліквідаваны, Ятра перададзена Валеўскі сельсавет Навагрудскага раёна.
 
Цяпер у Ятры Заполле-Ятраўская агульнаадукацыйная школа, дзіцячы сад, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін, комплексны прыёмны пункт, помнік воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны помнік камандзіру партызанскага атрада С. К. Камышову, 4 брацкія магілы, у якіх пахаваны 8 партызан, [[Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Ятра|праваслаўная царква Багародзіцы]] (1946).