Язэп Нарцызавіч Драздовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя, перанесена: Дзісенскі павет| → Дзісенскі павет (Расійская імперыя)| (3) з дапамогай AWB
Радок 19:
| сайт =
}}
'''Язэ́п Нарцы́завіч Драздо́віч''' ({{ДН|13|10|1888}}, засценак [[Пунькі (Глыбоцкі раён)|Пунькі]] [[Дзісенскі павет (Расійская імперыя)|Дзісненскі павет]], [[Віленская губерня]], (цяпер [[Глыбоцкі раён]]) — {{ДС|15|9|1954}}, [[Падсвілле]]; Псеўданімы: ''Я. Нарцызаў'') — беларускі [[мастак]], [[Скульптура|скульптар]], [[Этнаграфія|этнограф]], [[Археалогія|археолаг]], [[Педагогіка|педагог]], [[пісьменнік]]. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}.
 
== Біяграфія ==
=== Дзяцінства і маладосць ===
[[Файл:Jazep Drazdovic Family.jpg|міні|злева|Язэп Драздовіч з маці і старэйшымі братамі. Дзісна, 1907 год]]
Нарадзіўся [[13 кастрычніка]] [[1888]] года ў засценку [[Пунькі (Глыбоцкі раён)|Пунькі]] [[Дзісенскі павет (Расійская імперыя)|Дзісенскага павета]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] ў сям’і збяднелага шляхціца-арандатара{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. У два гады застаўся без бацькі, яго і пяцёра братоў выхоўвала маці Юзэфа, неўзабаве сям’я засталася без зямлі і дома. Сям’я мусіла часта мяняць месцы жыхарства, арандуючы чужую зямлю. Язэп Драздовіч пачаў вучобу ў прыватнай настаўніцы, пасля адвучыўся ў [[Дзісна|Дзісенскай]] гімназіі, а ў [[1906]] годзе пераехаў у [[Вільнюс|Вільню]], дзе паступіў у мастацкую школу вядомага расійскага жывапісца [[Іван Трутнеў|Івана Трутнева]], якую скончыў у 1908 годзе. Праз нястачу Драздовіч падрабляў у мастацкіх майстэрнях, планаваў выехаць па заработкі за граніцу.
 
Творчае станаўленне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду [[Беларускае нацыянальнае адраджэнне|беларускага нацыянальнага адраджэння]]. У гэты час Драздовіч робіць першыя крокі ў мастацтве: стварае серыю графічных работ з краявідамі Дзісеншчыны, аздабляе вокладку «Першага беларускага календара на 1910 год», выдадзенага [[Наша ніва (1906)|Нашай Нівай]].
Радок 66:
[[Файл:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf|міні|злева|Навукова-папулярнае выданне «Нябесныя бегі (1931)]]
[[Файл:Вокладка Першага беларускага календара на 1910 г. Выданне Нашай Нівы. Вільня, 1909..jpg|міні|Вокладка Першага беларускага календара Нашай Нівы на 1910 год, аздобленая малюнкам Драздовіча]]
У Язэпа Драздовіча было шырокае кола інтарэсаў: гісторыя, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку [[Дзісенскі павет (1921—1940)|Дзісеншчыны]] і [[Пінскі павет (1921—1940)|Піншчыны]], склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Пісаў вершы, прозу, вёў дзённікі.
 
У [[1923]] годзе у [[Вільнюс|Вільні]] была надрукаваная першая частка яго аповесці «Вар’ят без вар’яцтва». Бальшыня ягоных твораў, у тым ліку паэма «Трызна мінуўшчыны», прысвечаная старажытнай [[Полацкае княства|Полаччыне]], і гістарычная аповесць «Гарадольская пушча», апавяданне «Сон Гараноса» з ягонымі ілюстрацыямі засталіся ў рукапісах. Падзеі ў аповесці «Гарадольская пушча» адбываюцца на роднай яму Дзісеншчыне ў [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] У Вільні пад псеўданімам ''Я. Нарцызаў'' выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923).