Антон Фурс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: Дзісненскі павет| → Дзісенскі павет (Расійская імперыя)|, Дзісненскі павет →... з дапамогай AWB
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 37:
 
| дата нараджэння = 30.04.1927
| месца нараджэння = в. [[Язна]], [[Дзісенскі павет (1921—1940)|Дзісенскі павет]], [[Віленскае ваяводства (1926—1939)|Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]
| дата смерці =
| месца смерці =
Радок 76:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[30 красавіка]] [[1928]] г. у в. [[Язна]] [[Дзісенскі павет (1921—1940)|Дзісненскага павета]] [[Віленскае ваяводства (1926—1939)|Віленскага ваяводства]] (цяпер [[Мёрскі раён]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]). Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе. Пра савецкую акупацыю ўспамінаў так: «Людзі добра сустракалі гэтых, якія прыйшлі 17 верасня. Чакалі! Бо палякі таксама беларусаў уціскалі здорава», «Крама адна, а ў ёй нічога няма, бацька хадзіў уначы займаў чаргу. І адзначаліся ў чарзе. Што там давалі, і колькі давалі – усё бралі, бо іначай грошы прападуць. Вось тады зразумелі – нешта не тое…».
 
Падчас нямецкай акупацыі ў [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] наведваў беларускую школу ў сваёй вёсцы, дзе дырэктарам быў вядомы на той час [[Ігнат Мятла]]. Антон Фурс успамінаў аб гэтых гадах так: «Усё выкладанне ішло па-беларуску. Беларуская мова стала рабочай і ў справаводстве. У хуткім часе нашая школа зрабілася сапраўдным асяродкам культурнага жыцця ў Янзе і ваколіцах. За тыя няпоўныя два навучальныя гады, што нас вучылі ў янзенскай школе, мы атрымалі моцны зарад патрыятызму, даволі трывалыя асновы нацыянальнай свядомасці». Працягваў навучанне ў Глыбоцкай прагімназіі, калі яна адкрылася ў [[1943]] годзе.