Улуру: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
== Турызм ==
[[File:Climbing Uluru July 2017.jpg|thumb|left|Турысты штурмуюць Улуру, зіма 2017]]
Турыстычная інфраструктура вакол Улуру пачала стварацца ў 1950-х, што адразу ж вылілася ў негатыўнае ўздзеянне чалавека на прыроду. У пачатку 1970-х было прынята рашэнне вынесці ўсе турысцкія пабудовы за межы нацыянальнага парка і праз 10 гадоў за 18 км на поўнач ад Улуру быў пабудаваны спецыяльны пасёлак Юлара з гатэлямі і аэрапортам. Сёння скалу штогод наведваюць больш за паўмільёна турыстаў.
 
Анангу не вітаюць узыходжанне на Улуру і экскурсавод інфармуе аб гэтым турыстаў. Да таго ж сцежка, што вядзе на вяршыню, даволі стромкая, спёка большую частку дня бязлітасная, а на вяршыні вас сустрэне негасцінны вецер. Тым не менш, кожны трэці наведвальнік лічыць неабходным ускараскацца на скалу. Дарога на вяршыню зойме ўсяго гадзіну, а для зручнасці ўздоўж сцежкі на самых стромкіх участках яшчэ ў 1960-х былі ўсталаяваныя парэнчы. Непачцівых да Улуру аматараў залезці на вяршыню абарыгены пагардліва называюць ''мінга'' — "чорнымі мурашамі". А што, акрамя пагарды, застаецца, калі яшчэ ў 1985 годзе пясчанік быў аддадзены ў арэнду дзяржаве за 75 тыс.долараў у год + 20 % з кожнага квітка ў нацыянальны парк? Аднак. 1 лістапада 2017 Савет Нацыянальнага парка адзінагалосна прагаласаваў за забарону ўзыходжання на Улуру, якая ўступіць у сілу 26 кастрычніка 2019.
 
== Літаратура ==