Улуру: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
 
== Геалогія і марфалогія ==
[[File:Uluru, helicopter view, cropped.jpg|thumb|left|Улуру з верталёта]]
Улуру складаецца з шэрага грубязярністага аркозавага пясчаніку, які ўтворыўся шляхам разбурэння гранітаў. Чырвоны колер скале надае аксід жалеза. Улуру з'яўляецца найбольш вядомым ў свеце інсельбергам (гарой, што стаіць асобна і рэзка ўзвышаецца над наваколлем; літаральна, востравам-гарой). Паводле паходжання гэта астанец — трывалы чырвоны пясчанік застаўся пасля таго, як навакольныя крохкія пароды былі эрадаваны. Геолагі мяркуюць, што ўзрост гэтага геалагічнага помніка складае не менш за 600 млн гадоў, а яшчэ сцвярджаюць, што Улуру не такі ўжо і маналіт. Аднак, паколькі слаістасць пясчаніка адзначаецца адсутнасцю шчылін і разрываў, то скала атрымалася вельмі трывалай, для яе не характэрны ані восыпы, ані фарміраванне глебы.