Вялікі Артэзіянскі басейн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Вялікі Артэзіянскі басейн ({{lang-en|Great Artesian Basin}}) — вялізны падземны рэзервуар вады, размешчаны ў цэнтральнай [[Аўстралія (кантынент)|Аўстраліі]]. Самы вялікі і глыбокі [[Артэзіянскія воды|артэзіянскі басейн]] у свеце. Займае плошчу ў 1,7 млн.кв.км. Адзіная крыніца вады ў засушлівых раёнах цэнтральнай Аўстраліі.
 
== Геаграфія ==
[[File:Great Artesian Basin.png|thumb|Вялікі Артэзіянскі басейн на карце Аўстраліі]]
Вялікі Артэзіянскі басейн займае 22 % плошчы Аўстралійскага кантынента ў межах чатырох адміністрацыйных адзінак, уключаючы большую частку штата [[Квінсленд]], паўночную частку [[Новы Паўднёвы Уэльс|Новага Паўднёвага Уэльса]], паўночны ўсход [[Паўднёвая Аўстралія|Паўднёвай Аўстраліі]] і паўднёва-ўсходні куток [[Паўночная тэрыторыя|Паўночнай тэрыторыі]]. Цягнецца 2400 км з поўдня на поўнач, дзе абмежаваны морам, і на 1200 з захаду на ўсход, да ўзгоркаў [[Дарлінг]]а. Басейн прасціраецца да глыбіні 3000 м і змяшчае каля 65 тыс.куб.км вады, што дадстакова каб 130 тыс. разоў напоўніць [[Сідней]]скую гавань.<ref>https://web.archive.org/web/20100923113138/http://www.derm.qld.gov.au/factsheets/pdf/water/w68.pdf</ref>
 
== Геалогія ==
[[File:ThargomindahHydro.jpg|thumb|Адна з гарачых крыніц]]
Водапранікальныя слаі складаюцца з [[пясчанік]]у і чаргуюцца з водатрывалымі гліністымі пародамі, залягаюць слаі парод сінклінальным чынам (увагнутымі складкамі). Зона жыўлення прыпадае на ўзгоркі [[Дарлінг]]а — заходнія перадгор'і [[Вялікі Водападзельны хрыбет|Вялікага Водападзельнага хрыбта]]. Тут ападкі — даволі багатыя — пратачваюцца ў пясчанікі, і вада паступова рухаецца па нахільна залеглай пародзе паміж вадаўпорнымі слаямі. Дайшоўшы да сярэдзіны складкі, вада працягвае рух, цяпер ужо да паверхні і шмат дзе выходзіць з-пад зямлі струменьчыкамі крыніц.
 
== Уласцівасці вады ==
Салёнасць вады складае 0,5 — 1,5 праміле, што дазваляе разглядаць яе як прэсна-саланаватую. Тэмпература вар'юецца ў межах ад 30°C на невялікай глыбіні да 100 °C на дне басейна. Лабараторныя даследванні паказалі, што максімальны ўзрост вады складае 2 млн гадоў.<ref>https://web.archive.org/web/20100923113138/http://www.derm.qld.gov.au/factsheets/pdf/water/w68.pdf</ref>
 
== Роля для чалавека ==
Для ірыгацыі, а тым больш, для піцця, саланаватая вада Басейна лічыцца непрыдатнай.
 
Шматлікія крыніцы ігралі значную ролю ў жыцці і культуры абарыгенаў, яны фігуруюць у мясцовых міфах і паданнях. Падчас засухі яны заставаліся адзінай крыніцай вады. Сённяшняе насельнітва Басейна выкарыстоўвае яго ваду ў асноўным для патрэб жывёлагадоўлі і камунальнай гаспадаркі. Найглыбейшыя свідравіны дасягаюць глыбіні 2 км.
 
{{Зноскі}}