Міхаіл Псел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
У 1059 годзе Псел паспяхова інтрыгаваў за заняцце стальца [[Канстанцін X Дука|Канстанцінам Дукам]], урэшце, быў набліжаным і гэтага імператара, атрымаў чын [[Протапраэдр|протапраэдра]]. Для сына імператара, [[Міхаіл VII Дука|Міхаіла Дукі]], напісаў некалькі падручнікаў.<ref name=":0" /> Таксама значнай была роля Псела ў пераходзе ўлады ад Канстанціна Дукі да [[Раман IV Дыяген|Рамана IV Дыягена]] ў 1068 годзе, што праўда паменшыла значэнне Псела пры двары. Адыграў ролю і ў пераходзе ўлады ад Рамана Дыягена да Міхаіла Дукі ў 1071 годзе, пасля паланення Рамана ён параіў Міхаілу разаслаць па імперыі ўказ з аб’вяшчэннем пра пазбаўленне папярэдніка стальца. Калі Раман быў аслеплены, Псел палічыў неабходным звярнуцца да яго з суцяшальным лістом. Пры Міхаіле VII Дуку Псел спачатку стаў вельмі уплывовым — пісаў лісты ад імя імператара, складаў хрысавулы, разбіраў цяжбы і інш.<ref name=":0" />
 
Напэўна, Псел, настаўнік Міхаіла ў часы валадарства яго бацькі Канстанціна Дукі, дапамагаючы яму перамагчы праціўніка і айчыма Рамана і атрымаць уладу, разлічваў на яшчэ болей значны пазіцыі. Аднак, імператар Міхаіл, відаць, непрацяглы чымчас быў схільны да міласцяў Пселу — пасля сярэдзіны 1070-х гадоў няма звестак пра якую-небудзь ролю Псела пры двары. Уласныя аўтабіяграфічныя ўрыўкі Псела на гэтым часе перапыняюцца, таму мала звестак пра яго познія гады. Некаторыя навукоўцы думаюць, што Псел у 1070-я гады вымушаны быў зноў пайсці ў манастыр<ref name="refjoannou">Perikles P. Joannou: «Psellos et le monastère *{{lang|grc|Τὰ Ναρσοῦ}}». ''Byzantinische Zeitschrift'' 44: 283—290.</ref>.
 
Дата смерці Псела дакладна невядома. Некаторыя навукоўцы датуюць яе 1078 годам<ref name="refhunger">Herbert Hunger: ''Die hochsprachliche profane Literatur der Byzantiner.'' 2 vols. München 1978.</ref>, неўзабаве па звяржэнні Міхаіла Дукі, або каля 1076—1077 гадоў, спасылаючыся на запісы тагачаснага візантыйскага гісторыка Іаана Занары. Іншыя прапануюць і пазнейшыя даты<ref name="refpolemis">Ioannes Polemis: «When did Psellos die?» ''Byzantinische Zeitschrift'' 58: 73-76.</ref>, у т.л. лічаць, што ў 1096 годзе Псел яшчэ жыў.<ref>Памятники византийской литературы IX—XIV веков. — М., 1969. — С. 134;</ref><ref>Михаил Пселл. Хронография. — М., 1978. — С.198 (артыкул Я. М. Любарскага);</ref><ref>Культура Византии. Вторая половина VII—XII века. — М., 1989. — С. 49;</ref> Вядома, што епіскап охрыдскі Тэафілакт пісаў брату Псела, суцяшаючы яго: ''«Ваш брат не памёр, ён паёшоў да Бога, вызваліўшыся ад пакутлівага жыцця і хваробаў»''<ref name="refTheophylaktos">P. Gautier, Theophylacte d’Achrida. Lettres. Corpus Fontium Historiae Byzantinae. Series Thessalonicensis 16.2. Thessalonica: Association for Byzantine Research, 1986. Letter 132</ref>.