Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[8 сакавіка]] (ст. ст. 25 лютага) [[1892]] года ў вёсцы Дукоркі [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (цяпер у складзе вёскі [[Дукора]] Пухавіцкага раёна) у сялянскай сям’і<ref name="zviazda">{{cite web|url = http://zviazda.by/be/news/20181023/1540310732-alyaksandr-charvyakou-usebelaruski-starasta|title = Аляксандр Чарвякоў. «Усебеларускі стараста»|author = Алена Ляўковіч|authorlink = |date = 24-10-2018|publisher = zviazda.by|language = |archiveurl = https://archive.is/1KyqF|archivedate = 23-01-2019|accessdate = 23-01-2019}}</ref>. Скончыў царкоўнапрыходскую школу, а пасля гарадское вучылішча. У сямнаццаць гадоў вытрымаў экзамен на званне народнага настаўніка, настаўнічаў у [[Троцкі павет (Расійская імперыя)|Троцкім павеце]]<ref name="zviazda"/>.
 
У 1915 годзе скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут{{Sfn|Платонаў Р.|2003|с=138}}, прызваны ў армію. Праз сваю адукацыю быў накіраваны ў школу прапаршчыкаў, якую паспяхова скончыў, служыў у розных часцях. Атрымаў накіраванне ў [[Санкт-Пецярбург|Петраград]], дзе павінен быў прайсці курс у кулямётнай школе, трапіў у горад 28 лютага 1917 года<ref name="zviazda"/>. 3 мая 1917 года член РСДРП(б), прымаў актыўны ўдзел у {{нп3|Ліпеньскія дні|ліпеньскіх падзеях у Петраградзе|ru|Июльские дни}}, у гэты ж час пазнаёміўся з [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|Іосіфам Сталіным]]<ref name="zviazda"/>. Паводле рэкамендацыі [[Зміцер Жылуновіч|Змітра Жылуновіча]] становіцца сябрам [[Нарва|Нарвскай]] арганізацыі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]]<ref name="zviazda"/>. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]] бальшавіцкага кірунку, якая існавала з восені 1917 да красавіка 1918 года, калі на яе аснове была створана беларуская секцыя [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|РКП(б)]] пры [[Пецяргоф]]скім райкаме РКП(б). Увосень 1917 года сябра Беларускага бежанскага камітэта. Удзельнік [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе]].
 
Удзельнік [[Першы Усебеларускі з’езд|Першага Усебеларускага з’езда]] ў Мінску (5 (18)—18 (31) снежня 1917)ад беларусаў-бальшавікоў Петраграда<ref name="zviazda"/>. У лютым—траўні 1918 года камісар [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята]]. 3 ліпеня 1918 года ў [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]]: [[камісар]] [[дывізія|дывізіі]], начальнік аддзела Усерасійскага бюро камісараў. Адначасова ўваходзіў у кіруючае ядро Беларускіх секцый РКП(б){{Sfn|Платонаў Р.|2003|с=138}}.
 
[[1 студзеня]] [[1919]] года ў ліку 5 членаў [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі|Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]] падпісаў у [[Смаленск]]у [[Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]] аб абвяшчэнні [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі]] (ССРБ). У 1919 годзе камісар асветы ССРБ, намеснік наркама асветы [[Літбел ССР|Літоўска-Беларускай ССР]], член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР{{Sfn|Платонаў Р.|2003|с=138}}.