Аўстралія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 230:
Грашовая адзінка – [[аўстралійскі долар]] (1 аўстр. дол. = 0,71 дол.ЗША.)<ref>https://www.banki.ru/products/currency/aud/</ref>. [[ВУП]] складае каля 2000 млрд. аўстр. дал. (1500 млрд дол. ЗША), узровень [[інфляцыя|інфляцыі]] – каля 1-2 %, беспрацоўе – каля 5,6 %.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/as.html</ref> Уліковая крэдытная стаўка – каля 6%. Аўстралійская Фондавая біржа — дзявятая ў свеце.
 
[[File:Panorama of Mount Isa, Queensland.jpg|thumb|left|[[Маўнт-Айза]], цэнтр каляровай металургіі]]
'''Горназдабыўная прамысловасць''' абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фарміраванні экспарту краіны: [[вугаль]], [[прыродны газ]], [[уранініт|уранавыя]], [[жалезныя руды|жалезныя]], поліметалічныя руды, [[баксіты]], [[свінец]], [[медзь]], [[каштоўныя металы]], [[алмаз]]ы і т.п. Па здабычы баксітаў і алмазаў Аўстралія першая ў свеце. '''Апрацоўчая прамысловасць''' скіравана на ўнутраны рынак. Галоўныя галіны апрацоўчай прамысловасці: машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая металургія, выдавецка-паліграфічная. Машынабудаўнічы сектар моцна пацярпеў у 2010-х: у 2016-2017 былі закрыты аўстралійскія заводы Форда, Таёты і мясцовай маркі [[Holden|Холдэн]].<ref>https://www.abc.net.au/news/2017-10-03/toyota-car-production-ends-altona-after-50-years-manufacturing/9007624</ref> У энергетыцы асноўная роля належыць вугалю, на якім працуюць цеплавыя электрастанцыі. Хутка развіваецца сонечная і ветравая энергетыка. Аўстралія — адзіны населены мацярык, дзе няма АЭС.
 
[[File:Murray Grey cows and calves.JPG|thumb|left|Мясная буйная рагатая жывёла, [[Новы Паўднёвы Уэльс]]]]
У '''сельскай гаспадарцы''' вядучае месца займае [[жывёлагадоўля]]. Аўстралія – найбуйнейшы ў свеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай воўны, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру.
 
Развіваецца турызм, у 2015 Аўстралію наведала 7,4 млн замежнікаў. Аднак яшчэ больш падарожнічаць па Зялёным кантыненце любяць самі аўстралійцы — 73 % турысцкіх паслуг прыходзіцца на ўнутраны рынак. У транспартных перавозках найважнейшая роля належыць аўтамабільнаму транспарту. Аўстралія мае сетку сучасных аўтадарог, гусцейшую ў населеных раёнах. Практычна кожная сям'я мае некалькі аўтамабіляў. Вываз карысных выкапняў да экспартных партоў ажыццяўляецца чыгункамі. Таксама грузавымі і пасажырскімі чыгуначнымі перавозкамі злучаныя паміж сабой найбуйнейшыя гарады. У Аўстраліі каля 300 аэрапортаў. Знешнія пасажырскія сувязі — праца выключна паветранага транспарту, а вось марскі транспарт адказны за вываз экспартнай прадукцыі.