Сяргей Васілевіч Тарасаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 1:
{{навуковец}}
{{накід}}
{{Цёзкі2|Тарасаў}}
'''Сяргей Васільевіч Тарасаў''' ({{ДН|20|1|1961}}, г. [[Мінск]], [[БССР]])  — беларускі [[археолаг]], гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1992]]), [[дацэнт]].
 
== Біяграфія ==
У [[1982]] г. скончыў [[Мінскі педінстытут]]. З [[1982]] г. працаваў у [[Інстытут гісторыі АН БССР|Інстытуце гісторыі АН БССР]] (з [[1991]] — НАН Беларусі), з [[2001]] г. узначальваў аддзел археалогіі сярэдневяковага перыяду. У [[1992]] г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «''Гісторыка-тапаграфічная структура Полацка IX—XVIII стст''». З'яўляеццаЗ’яўляецца спецыялістам у пытаннях узнікнення і развіцця беларускіх гарадоў IX—XVIII стст., прыняцця і распаўсюджання [[хрысціянства]] на Беларусі, спалучэння і ўзаемаадносін хрысціянства і [[паганства]], узнікнення і развіцця культавага [[дойлідства]] XI—XIII стст., [[пісьменнасць|пісьменнасці]] і [[эпіграфіка|эпіграфікі]]. Даследаваў археалагічныя помнікі старажытнага [[Полацк]]а: праводзіў раскопкі [[Верхні замак, Полацк|Верхняга замка]], [[Ніжні замак, Полацк|Ніжняга замка]], першапачатковага гарадзішча і паселішча, [[Вялікі пасад, Полацк|Вялікага]] і [[Запалоцкі пасад|Запалоцкага]] [[пасад]]аў, паселішчаў на Востраве, Задзвінні і іншых раёнаў старажытнага Полацка. Адкрыў месцазнаходжанне Полацкага пасада IX—X стст., некалькіх невядомых раней паселішчаў-спадарожнікаў Полацка XI—XII стст. Вылучыў асноўныя этапы развіцця гісторыка-тапаграфічнай структуры Полацка IX—XVII стст., заканамернасці фарміравання гарадской дэмаграфіі.
 
Быў удзельнікам міжнароднай праграмы эксперыментальнага плавання на копіях старажытных караблёў па [[Дзвіна|Дзвіне]], [[Рака Дняпро|Дняпру]] і [[Рака Прыпяць|Прыпяці]]. У [[1984]]—[[1986]] гг. браў удзел у археалагічных даследаваннях [[Мінскае замчышча|Мінскага замчышча]], гарадзішча на рацэ [[Рака Менка|Менцы]]. У [[2000]]—[[2006]] гг. даследаваў старажытны Мінск, рабіў раскопкі і назіранні на вуліцах [[Вуліца Няміга|Няміга]] і Гандлёвая, у [[Верхні горад|Верхнім горадзе]], [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскім прадмесці]], ажыццяўляў археалагічны нагляд на будаўніцтве гасцініцы [[Гатэль «Еўропа», Мінск|«Еўропа»]] і інш. аб'ектаўаб’ектаў. З'яўляеццаЗ’яўляецца сааўтарам навуковай канцэпцыі [[Музей гісторыі горада Мінска|музея гісторыі Мінска]]. Аўтар больш чым 50 навуковых прац, у тым ліку, апублікаваных у [[Расія|Расіі]], [[Украіна|Украіне]], [[Польшча|Польшчы]], [[Германія|Германіі]], [[ЗША]], [[Швецыя|Швецыі]]. Таксама з'яўляеццаз’яўляецца аўтарам падручніка «Мая Радзіма — Беларусь» для 4-га класа агульнаадукацыйнай школы і сааўтарам навуковых дапаможнікаў для ВНУ. Член [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]], аўтар кніг для дзяцей і падлеткаў, сааўтар мастацкіх зборнікаў. Мастацкія творы друкаваліся таксама ў Расіі, Украіне, [[Літва|Літве]].
 
У 1987—1999 гг. быў аўтарам і вядучым шэрага праграм [[Беларускае тэлебачанне|Беларускага тэлебачання]]:
 
Аўтар і вядучы праграм:
 
«Крок», «Вецер вандраванняў», «Скарбы беларускай гісторыі», «Кола гадзіны», «Беларускі хата».
 
Аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў:
 
«Иди и смотри», «Пастка для зубра. Вітаўт», «Пастка для зубра. Ягайла», «Да вас, сучаснікі мае», «Званы Сафіі», «Слава Оршы», «Буквар», «Замкі Беларусі», «Беларусь на крыжы вякоў» і інш.
 
Радок 19 ⟶ 22:
== Спасылкі ==
* [http://lit-bel.org/by/friends/590/663.html Тарасаў Сяргей Васільевіч // Сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў]
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{накід}}
{{DEFAULTSORT:Тарасаў Сяргей Васільевіч}}