Смоўж: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
|name=Смоўж
|regnum=Жывёлы
|type = Парафілетычная група
|image file=Sachsesnail.jpg
|image title=
Радок 11 ⟶ 12:
|wikt=смоўж
}}
'''Смоўж''' — агульнаўжывальная назва бруханогіх малюскаў, якія на працягу эвалюцыйнага развіцця зведалі рэдукцыю ці поўную страту ракавіны<ref>Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9</ref>. Смаўжы супрацьпастаўляюцца бруханогім з добра развітай [[Ракавіна малюскаў|ракавінай]] (слімакам). Форма смаўжа незалежна ўзнікла ў некалькіх групах водных і наземных [[Бруханогія малюскі|бруханогіх малюскаў]], таму сукупнасць усіх відаў разглядаюць не як [[таксон]], а як ''экалагічную форму.'' Часам смаўжоў, якія захавалі рудыментарную ракавіну, называюць '''паўсмоўжамі''' ([[АнглийскийАнглійская языкмова|англ.]] <span lang="en" style="font-style:italic;">semislug</span>).
 
Мяркуюць, што рэдукцыя і далейшая страта ракавіны мела экалагічныя прадпасылкі і адбывалася, напрыклад, пры пераходзе да пражывання ў шчыльных зарасніках водных раслін ці лясной падсцілцы. Згодна іншай гіпотэзе, прычынай стаў дэфіцыт неабходнага для пабудовы ракавіны [[Кальцый|кальцыю]] ў рэгіёнах, дзе фарміраваліся групы, у якіх узнікла форма смаўжа. Важным следствам слабага развіцця ці адсутнасцi ракавіны аказваецца няздольнасць ізалявацца ад навакольнага асяроддзя пры нападзе драпежніка ці наступе неспрыяльных (напрыклад, [[Засуха|засушлівых]]) умоў.