Аўстралія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 174:
У канцы ХІХ стагоддзя пасяленцы аўстралійскіх калоній запатрабавалі ўтварэння з асобных частак, якія карысталіся аўтаноміяй, адзінай федэрацыі. Англія падтрымала гэтую ідэю, спадзеючыся выкарыстоўваць яе ў сваіх імперыялістычных інтарэсах у раёне [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]]. 1 студзеня 1901 г. уступіў у сілу акт англійскага парламента аб стварэнні ''Аўстралійскага Саюза''. Федэрацыя ў складзе 6 штатаў, былых калоній, атрымала статус [[дамініён]]а. Быў створаны федэральны ўрад на чале з генерал-губернатарам. Аўстралійскі Саюз становіцца партнёрам Англіі па эксплуатацыі калоній. У 1906 калоніяй Аўстралійскага Саюза стала паўднёва-ўсходняя частка [[Востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]], а пасля першай сусветнай вайны Аўстралія атрымлівае ад [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]] мандат на кіраванне былой нямецкай калоніяй у [[Папуа|паўночна-ўсходняй частцы Новай Гвінеі]].
 
Працоўны рух зарадзіўся ў Аўстралійскім Саюзе ў 2-й палове ХІХ ст. У 1890-х гг паўстала [[Лейбарысцкая партыя Аўстраліі|лейбарысцкая партыя]], якая карысталася значным уплывам і ў 1904 сфармавала ўрад. У 1911-12, у процівагу умераным лейбарыстаў, ствараюцца рэвалюцыйныя рабочыя арганізацыі. Адным з іх арганізатараў быў рускі рэвалюцыянер [[Фёдар Сяргееў|Арцём]]. У 1920 была заснавана [[Камуністычная партыя Аўстраліі|Кампартыя Аўстраліі]]. Вялікія забастоўкі адбыліся ў 1919-21, 1927, а таксама ў гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929-33.
 
У [[1931]] паводле [[Вэстмінстэрскі статут, 1931|Вестмінстэрскага Статута]] Аўстралія атрымала самастойнасць ад метраполіі.