Аўстралія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 156:
Некаторыя аўтары спрабавалі даказаць, што еўрапейцы наведалі Аўстралію яшчэ ў 16 стагоддзі. І хоць тэорыі візіту еўрапейцаў да 17 стагоддзя працягваюць выклікаць шмат, яны, як правіла, лічацца спрэчнымі і недастаткова абгрунтаванымі.
 
Першымі з еўрапейцаў пабывалі ў Аўстраліі галандскія мараплаўцы [[Вілем Янсзан]] ([[1606]]) і [[Абель Тасман]] ([[1642]]). Для вывучэння новага кантынента — ''Новай Галандыі'' — [[Англія]] арганізавала шэраг экспедыцый (Уільяма Дампіра [[1699]], і [[Дж. Кук]]а, [[1770]]). Патрэба англійскай [[буржуазія|буржуазіі]] ў новых рынках, а таксама страта паўночнаамерыканскіх калоній вымусілі англійскі ўрад звярнуць увагу на Аўстралію. У [[1788]] англійскі капітан [[А. Філіп]], які прыбыў ў раён сіднэйскай бухты на чале [[Першы флот|11 караблёў са зняволенымі на борце]], заснаваў першае паселішча. Тэрыторыя была абвешчаная англійскай. Такім чынам распачалося ўзмоцненае засяленне Аўстраліі высланымі. Адміністрацыя калоніі і ваенныя чыны захоплівалі лепшыя землі Паўднёва-Усходняй Аўстраліі, а тубыльцы, якія па ўзроўню свайго развіцця не маглі быць выкарыстаны ў якасці аб'екта эксплуатацыі, выцясняліся ў пустыні і фізічна нішчыліся. У пачатку ХІХ стагоддзя працэс вывучэння і асваення Аўстраліі ажывіўся. Англійскі мараплавец [[Мэцью Фліндэрс]] ў [[1801]] - [[1803]] гадах працягу дзвюх экспедыцый абышоў Аўстралію з усіх бакоў. Ён прапанаваў новую назву гэтай зямлі - ''Аўстралія''.
 
Адкрыццё велізарных паш і развіццё [[авечкагадоўля|авечкагадоўлі]] выклікалі прыток англійскага капіталу. Землі раздаваліся пераважна тым, хто меў значны капітал, г.зн. ўкаранялася буйное землеўладанне. Развіццё авечкагадоўлі выклікала вялікую патрэбу ў працоўнай сіле і ажывіла іміграцыю ў Аўстралію. Адкрыццё залатых радовішчаў у 1851 годзе справакавала сапраўдны іміграцыйны бум: калі ў 1851 г. у Аўстраліі было 438 тыс. чал., то 1861 ў выніку залатой ліхаманкі — ўжо 1168 тыс. У 1-й палове ХІХ ст. Аўстралія пастаўляла на сусветны рынак толькі [[воўна|воўну]] і скуру. З з'яўленнем рэфрыжэратарнага транспарту ў 2-й палове ХІХ ст. Аўстралія пачала вывозіць шмат мяса і масла, што стымулявала развіццё [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]].