Першы флот: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Першы флот''' — адзінаццаць караблёў пад началам [[Артур Філіп|Артура Філіпа]], што ў 1788 годзе даставілі катаржнікаў у [[Аўстралія|Аўстралію]], такім чынам, паклаўшы пачатак асваенню кантынента.
 
== Перадгісторыя ==
Пасля страты паўночнаамерыканскіх калоній Брытанія стала шукаць новыя землі для каланізацыівысылкі крымінальнага і асацыяльнага элементу з перанаселенай Англіі. Такой зямлёй стала фармальна галандская, а па сутнасці, нічыйная, Аўстралія, дзе было вырашана заснаваць папраўчую калонію.
 
Караблі з першай партыяй катаржан выйшлі з [[Портсмут]]а 13 траўня 1787 года. Флатылія складалася з двух караблёў каралеўскага ваеннага флоту, трох суднаў з запасамі і шасці караблёў з перасяленцамі: катаржанамі (іх было ад 1000 да 1500, у тым ліку каля 20 % жанчын), афіцэрамі канвою, маракамі, вольнымі перасяленцамі. Караблі зрабілі прыпынак у [[Рыа-дэ-Жанэйра]], затым зазірнулі ў [[Кейптаўн]], абышлі Паўднёвую Афрыку і водамі [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]] 20 студзеня 1788 года дасягнулі заліва [[Ботані|Ботані]] на ўсходнім беразе Аўстраліі. Усё падарожжа заняло 252 дні.