Казімір Сваяк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
 
=== Пасля высвячэння на святара ===
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў [[хор]], у якім, паводле звестак Я. Драўніцкага, спявалі хлопцы і дзяўчаты з [[Вялікая Казаноўшчына|Вялікай КазаноўшчыныКазаноўшчын]]ы, [[Будраны|Будрань]], Пятрашышак[[Пятрашышкі|Пятрашыш]]ак, Кісялёў[[Кісялі (Астравецкі раён)|Кісял]]ёў, некаторыя нават з [[Трашчаны|Трашчан]]. У самага К. Стаповіча быў добры слых і лірычны [[тэнар]], ён добра граў на скрыпцы[[скрыпка|скрып]]цы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і [[беларускія народныя песні|народныя беларускія песні]]: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казанне на [[Беларуская мова|беларускай мовемов]]е прагучала ў Клюшчанскім касцёле [[21 лістапада]] [[1915]] года.
 
У Клюшчанах узнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога з'яўлялася самаадукацыя на аснове [[хрысціянская этыка|хрысціянскай этыкіэтык]]і. Тут рыхтавалі і чыталі рэфераты, ладзілі канцэртна-дэкламацыйныя сходы, арганізоўвалі прадстаўленні (для пастаноўкі выкарыстоўваліся найчасцей п'есы самага Сваяка), народныя бібліятэкі. У Клюшчанскай акрузе намаганнямі К. Стаповіча было адкрыта сем школ. Адна з іх — бараньская — размяшчалася ў бацькоўскай хаце — займала яе палову, потым, калі стала цесна, перайшла да суседа — Вітаўта Буйкі. Не хапала настаўнікаў — К. Стаповіч адкрыў курсы па іх падрыхтоўцы. Падручнікі, школьныя прылады ён таксама прывозіў з Вільні, часта — набытыя за ўласныя грошы. У канцы 1916 за беларусізацыю касцёла К. Стаповіча пераводзяць на Беласточчыну. Дзе ён таксама спрабаваў увесці беларускую мову ў касцёле, але гэта было адразу забаронена мясцовым пробашчам.
 
[[File:Hol dusy.JPG|thumb|«Голас душы. Набажэнства для беларусаў-каталікоў» (2-е выданне)]]
 
У 1917—1919 хварэў, зноў паехаў у Закапанэ дзе адначасова працаваў капеланам кліматычнага шпіталя. У ліпені 1919 сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза Я. Германовіча ([[Вінцук Адважны]]) у Лапеніцу[[Лапеніца|Лапеніц]]у, што пад Ваўкавыскам. Там К. Стаповіч выступаў з казаннямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку з'явіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ужывання беларускай мовы ў касцёле.
 
Узімку 1919—1920 — зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданні, эсэ, філасофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зместу, у т.л. нарыс пра [[Ф. Багушэвіч]]а, нататку пра аповесць «Дзве душы» [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], пачынаюць друкаваць у віленскіх беларускіх перыядычных выданнях. З Закапанэ прыехаў у Пабродзе, дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі «Крыніцы». Калі пачалася савецка-польская вайна, К. Стаповіч пераязджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.
Радок 21:
У кан. 1920 К. Стаповіч атрымлівае размеркаванне ў [[Засвір]], дзе служыў у напаўразбураным кармяліцкім саборы, пераробленым пасля паўстання 1863 года ў праваслаўную царкву. К. Стаповіч стаў першым пробашчам пасля аднаўлення касцёла, тоўстыя і вільготныя сцены будынка былі шкоднымі для яго здароўя. З-за даносу недабразычліўцаў хутка К. Стаповічу было забаронена служыць на беларускай мове, нават уладамі быў учынены вобыск, з мэтай знайсці беларускамоўную літаратуру.
 
У Засвір К. Стаповіча прыязджаў мастак Ракіцкі, член «Хаўрусу Сваякоў», які намаляваў абраз Св. Іасафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар Св. Іасафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фестываль. Таксама прыязджаў кс. [[В. Гадлеўскі]] з [[Жодзішкі|Жодзішак]], які рабіў казанні па-беларуску. Бываў [[мастак]] і пісьменнік [[Язэп Драздовіч]], яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэння, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заязджаў [[Людовік Хамінскі]].
 
Восенню 1922 стан здароўя К. Стаповіча пагаршаецца. Восень 1923 — вясну 1924 зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў [[Засвір]], але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра»<ref>Новае выданне: ''Сваяк К. Мая ліра. Мн., 1992. —39 с.''</ref>, зборнік аб'яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 1924—1925 — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой 1926 К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]] забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават з'явілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
=== Смерць ===