Якаў Чаркаскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
Паходзіў з кабардзінскіх князёў ([[Чаркаскія]]), пераехаў у [[Маскоўскае княства]] і хрысціўся ў [[1624]]. Атрымаў надзел у [[Ніжні Ноўгарад|Ніжнім Ноўгарадзе]], дзе ахоўваў мяжу з татарамі. Удзельнік барацьбы за ўладу ў [[1648]] начале баярскай групоўкі супраць [[Барыс Марозаў|Барыса Марозава]]. Пасля ссылкі апошняга [[12 чэрвеня]] [[1648]] — стаў кіраўніком ураду разам з Раманавым, але па вяртанні Марозава ў Маскву [[26 кастрычніка]] [[1648]] пазбаўлены ўсіх пасад. Улюбёнец цара [[Аляксандр Міхайлавіч|Аляксандра Міхайлавіча]], які называў яго галоўным ваяводам.
 
Прымаў удзел у [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайне Масквы з РП 1654—1667]] і Расійска-шведскай вайне 1656—1658. Захапіў [[Орша|Оршу]], [[Копысь]]. Атрымаў паразу [[12 жніўня]] [[1654]] ад [[Януш Радзівіл (1612—1655)|Януша Радзівіла]] ў [[Бітва пад Шкловам, 1654|Бітве пад Шкловам]], аднак пісаў цару, што прымусіў Радзівіла ўцякаць. На зіму з'ехаў у Маскву. У [[1655]] сустракаў цара пад [[Смаленск]]ам. Пасля наступаў на [[Гродна]], [[Вільня|Вільню]]. Разбіў войска Януша Радзівіла і [[Вінцэнт Корвін Гасеўскі|Вінцэнта Гасеўскага]]. У [[1660]] пры войску Даўгарукага. У [[1663]] — галоўны ваявода Смаленска. У [[1664]] адазваны ў Маскву.
 
Польскія крыніцы сведчаць, што ён у [[1665]] годзе загінуў пад [[Горад Магілёў|Магілёвам]], забіты шротам пад час абеду. Расійскія крыніцы сведчаць, што ён памёр у Маскве.