Касцёл Святога Міхала Арханёла і кляштар бернардзінак (Вільнюс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Вільня. Мадонна Сапегаў. 01.jpg|thumb|злева|[[Мадонна Сапегаў]]]]
Заснаваны ў [[1495]] годзе дачкою [[Віленскі ваявода|віленскага ваяводы]] [[Г. Аляхновіч]], якая стала [[ігумення]]й. Знаходзіўся на [[Зарэчча (Вільнюс)|Зарэччы]], за р. [[Віленка]]. Свайго касцёла манашкі не мелі, карысталіся [[Віленскі бернардзінскі касцёл|бернардзінскім]]. У [[1594]]—[[1596]] гадах [[Л. Сапега]] перарабіў свой палац пад [[кляштар]], дакупіў некалькі дамоў і пляцаў і заснаваў касцёл св. Міхала Арханёла. Адзінаю ўмоваю фундацыі з’яўлялася: маліцца за [[Кароль польскі|караля]], [[Сенат Рэчы Паспалітай|сенат]], усю [[Рэч Паспалітая|краіну]] і за [[Род Сапегаў|сям’ю фундатара]]. На пражыццё і адзенне 24 манашак Сапега запісаў мястэчкі [[Стары Лепель]], [[Новы Лепель|Белы (Новы) Лепель]] з вёскамі [[Стаі (Лепельскі раён)|Стаі]], [[Лепль]], а таксама [[Бела]], [[Бароўна]], [[Залессе]], [[Слабада]], [[Зорніца]], [[Зежлін]], [[Пелевіж]] у [[Полацкае ваяводства|Полацкім ваяводстве]] і [[Кежы]] ў [[Віленскае ваяводства|Віленскім]]. [[29 красавіка]] [[1596]] года бернардзінкі з працэсіяй перайшлі з Зарэчча ў новы кляштар. Канцлер падараваў у галоўны [[алтар]] касцёла старажытны абраз Маці Божай («[[Мадонна Сапегаў]]»).