Алесь Амельяновіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Алесь Амельляновіч у Алесь Амельяновіч не пакінуўшы перасылкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Дзяржаўны дзеяч
| беларускае імя = Алесь АмельляновічАмельяновіч
| арыгінальнае імя =
| партрэт =
Радок 73:
}}
 
'''Алесь АмельляновічАмельяновіч''' ([[30 верасня]] [[1928]] — [[9 верасня]] [[2002]]) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра [[Паставы|пастаўскай]] групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі [[Саюз беларускіх патрыётаў]] (СБП).<ref>http://slounik.org/154728.html Біяграфія Алеся АмельляновічаАмельяновіча</ref>
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[30 верасня]] [[1928]] г. у сялянскай сям’і ў в. [[Гулі (Мядзельскі раён)|Гулі]] [[Пастаўскі павет|Пастаўскага павета]] ([[Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]). Бацька ў [[1940]] г. браў удзел у стварэнні калгасу, а падчас нямецкай акупацыі падаў петыцыю, каб забраць зямлю назад. За гэта ў [[1944]] г. пасля вяртання саветаў бацька Алеся быў арыштаваны, пасля чаго загінуў у [[1948]] г. у лагеры ў [[Кемераўская вобласць|Кемераўскай вобласці]]. Пачатковую адукацыю Алесь АмельляновічАмельяновіч атрымаў у польскай школе ў в. Слабада. Пра гэта ён успамінаў так: «Сярод вяскоўцаў вельмі цанілася адукацыя. Як не цяжка было, але кожная сям’я імкнулася калі не ўсім, то аднаму-двум дзецям даць больш-менш прыстойную па тых мерках адукацыю. Але ўсё ішло ў ход, каб нас апалячыць. Усё ў нашай Слабадзкой школе выкладалася па-польску. Нам забаранялася ў школьных сценах размаўляць па-свойму». Пасля акупацыі Чырвонай Арміяй у [[1940]] г пайшоў у той жа вёсцы ўжо ў савецкую школу: «Не скажу, што школа ў той час была сапраўды нацыянальная. Хоць былі настаўнікі, шчырыя беларусы, якія выкладалі прадметы па-беларуску». Да пачатка вайны скончыў 5 класаў, а пасля прыходу немцаў яшчэ два года вучыўся ў Кабыльніцкай школе.
 
У верасні [[1943]] г. паступіў у настаўніцкую семінарыю ў [[Паставы|Паставах]], дзе быў залічаны ў [[Саюз беларускай моладзі]]. Алесь АмельляновічАмельяновіч успамінаў: «Саюз Беларускай Моладзі стаўся для нас толькі свойскім, патрыятычным аб’яднаннем, дзе нас вучылі любіць Беларусь, родную зямлю. У нас толькі-толькі закладаліся асновы нацыянальнай самасвядомасці, самапавагі. Ужо з гэтай прычыны мы проста не былі прыдатныя, каб стаць носьбітамі якога б там ні было нацыянальнага эгаізму, тым болей такой яго скрайняй формы, як фашызм».
 
Пасля адыходу немцаў у Паставах [[1 верасня]] [[1944]] г. адчыняецца педагагічная навучальня, а паколькі Алесь АмельляновічАмельяновіч ужо навучаўся ў семінарыі, то яго туды залічылі на другі курс. Аднак на гэты раз прыход саветаў толькі пагоршыў нацыянальную сітуацыю, таму ў навучальні была створана падпольная моладзевая суполка [[Саюз беларускіх патрыётаў|«За Беларусь»]]. У [[1946]] г. Алесь АмельляновічАмельяновіч далучаецца да арганізацыі, а пазней яна уліваецца да [[Саюз беларускіх патрыётаў|Саюза беларускіх патрыётаў]]. Пра гэта сам Алесь АмельляновічАмельяновіч пісаў так: «8 сакавіка на кватэры нашай аднакурсніцы [[Ніна Асіненка|Ніны Асіненкі]], куды мяне запрасіў [[Мікола Асіненка]], я даведаўся, што ў педнавучальні створаная нелегальная моладзевая арганізацыя. Мэты яе - бараніць родную мову, культуру, нацыянальныя традыцыі, самабытнасць». Аднак прысягу прыняць не паспеў, на сходах арганізацыі прысутнічаў толькі два разы, а па сканчэнню педнавучальні паехаў працаваць настаўнікам у школу ў в. [[Сваткі]] [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёну]] паводле накіравання і больш з арганізацыяй не кантактаваў. Далей планаваў паступіць у ВНУ на завочнае аддзяленне.
 
У лютым [[1947]] года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а сама канспірацыя арганізацыі была слабай. Алесь АмельляновічАмельяновіч быў арыштаваны на працоўным месцы савецкімі карнымі органамі [[26 лютага]] [[1947]] году, засуджаны Мінскім ваенным трыбуналам паводле арт. 63-I, 76 КК БССР на 10 гадоў лагероў з пазбаўленнем праў на пяць год. Пасля перасылачных турмаў трапіў на капальні золата Бадайбінскага раёну [[Іркуцкая вобласць|Іркуцкай вобласці]]. Алесь АмельляновічАмельяновіч успамінаў: «Здабытчыкі золата карысталіся ў ГУЛАГу крыху большай увагай, чымся іншыя зняволеныя. Нам нават паёк стараліся даваць лепшай каларыйнасці. Падтрымлівалі нашу працаздольнасць. Але праца на прыіску была не толькі цяжкай, але і небяспечнай. Пасля выбуху ў забоі патрывожаная парода магла неспадзявана абрынуцца пад сілай свайго цяжару». З [[1949]] г. пераведзены ў «Берлаг» [[Магаданская вобласць|Магаданскай вобласці]], дзе працаваў на рудніку імя Матросава.
 
Выйшаў на волю [[10 чэрвеня]] [[1954]] г., але яшчэ 3 года мусіў адбываць высылку. Скончыў Магаданскі горны тэхнікум, філія якога дзейнічала ў пасёлку Усьць-Амчак. Неаднаразова беспаспяхова звяртаўся да ўладаў каб дазволілі вярнуцца на радзіму. Нейкі час працаваў электраслесарам на прыіску імя Цімашэнкі і Гастэлы. У [[1957]] г. атрымаў дазвол на выезд у Беларусь, разам з жонкай Фаінай Філіпавай пераехаў у [[Вілейка|Вілейку]]. Да выхаду на пенсію ў [[1994]] г. працаваў на Вілейскім рэмонтным заводзе.