Камуністычная партыя Заходняй Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 24:
У канцы кастрычніка [[1923]] на [[I канферэнцыя КПЗБ|канферэнцыі]] прадстаўнікоў Беластоцкага, Брэсцкага і Віленскага акруговых партыйных камітэтаў, згодна з рашэннем II-га з'езда [[Камуністычная партыя Польшчы|Камуністычнай рабочай партыі Польшчы]], які прызнаў мэтазгодным стварэнне беларускай тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі, была арганізацыйна аформлена Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. У партыйных арганізацыях на момант абвяшчэння КПЗБ налічвалася толькі 528 чал. Для арганізацыйнага ўмацавання КПЗБ важнае значэнне мела прыняцце ў яе шэрагі [[Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі]] (БРА), якая ў сярэдзіне 1922 вылучылася ў левага крыла Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Кіраўнікі БРА былі кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ, а з снежня [[1925]] І. Лагіновіч (П. Корчык) становіцца палітычным сакратаром ЦК КПЗБ<ref>Ладысеў, У. Выпрабаванні часам і жыццём (Да 75-годдзя ўтварэння і дзейнасці Кампартыі Заходняй Беларусі) / Улалзімір Ладысеў // Беларускі гістарычны часопіс. — 1998. — № 4. - С. 37.</ref>.
 
У канцы [[1924]] у шэрагах КПЗБ налічвалася 2 296 чал., аб'яднанных у 433 гурткі, 45 райкамаў і 6 акруговых камітэтаў, а ў канцы 1927 — 3 254 чал. У 1924—1929 дзейнічалі 6 акруговых (Баранавіцка-Слонімскі, Беластоцкі, Брэсцкі, Віленскі, Гродзенскі, Пінскі) і больш за 50 раённых камітэтаў КПЗБ. У сакавіку 1932 у КПЗБ наліччваласяналічвалася 3 600 чалю, з іх каля 20% пражывала ў гарадах і каля 80% — у вёсцы. У перыяд з 1933 па 1934 КПЗБ налічвала ў сваіх шэрагах да 3 800 — 4 000 чал. У гэты перыяд дзейнічалі 11 акруговых (дадаткова Лідскі, Маладзечанскі, Навагрудскі, Пастаўска-Глыбоцкі, Свянцянска-Браслаўскі) і больш за 90 раённых камітэтаў партыі<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 242. Воп. 1. Спр. 33-а, аа. 1—2.</ref>. Пад кіраўніцтвам КПЗБ дзейнічалі Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі і Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам Заходняй Беларусі.
 
З мэтай аказання арганізацыйнай дапамогі КПЗБ у Мінску ў ліпені [[1924]] было створана [[Бюро дапамогі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі|Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі]]. У яго склад уваходзілі кіраўнікі ЦК КП(б)Б і Саўнаркама БССР [[А. Крыніцкі]], [[А. Чарвякоў]], [[Я. Адамовіч]], [[У. Ігнатоўскі]], А. Славінскі, а з лістапада 1924 І. Лагіновіч. У функцыі Бюро дапамогі ўваходзіла вядзенне перапіскі па пытаннях палітычнага і арганізацыйнага характару ў падпольным ЦК КПЗБ, аказанне яму дапамогі ў падрыхтоўцы кіруючых кадраў, выданні партыйнай літаратуры і арганізацыі работы падпольных друкарняў, аказанне фінансавай падтрымкі<ref>Ладысеў, У. Выпрабаванні часам і жыццём... - С. 38</ref>.