Баяры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
== Маскоўская дзяржава ==
[[Выява:Bojaren.jpg|thumb|250px|right|Рускія баяры]]
Баяры ўзнікаюць пры распадзе родаплемянных саюзаў, і ў X—XI ст., ужо адыгрываюць прыкметную ролю ў кіраванні, займаюць становішча адразу пасля князя. Да XVI ст. (усталяванне цэнтралізаванай дзяржавы) баяры з'яўляліся [[васал]]амі князя і былі абавязаныя служыць у княжым [[войска|войску]]. З іншага боку, яны мелі права змяніць [[сюзерэн]]а. Баяры валодалі спадчыннымі долямі зямлі — [[вотчына]]мі, у якіх валодалі абсалютнай уладай.
 
Уплыў баяраў, як палітычны, так і эканамічны, аслабляўся ў перыяды цэнтралізацыі і значна ўзмацняўся ў перыяды феадальнай раздробненасці. Так, напрыклад, ён быў вялізным у [[Наўгародская феадальная рэспубліка|Наўгародскай феадальнай рэспубліцы]], дзе ўсе пытанні вырашаліся пры дапамозе [[баярскі савет|баярскіх саветаў]], а пасада князя была выбарнай. Падобная сітуацыя была ў XIII ст. у [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскам княстве]]. У некаторых княствах — Чарнігаўскім, Полацка-Мінскім, Мурама-Разанскім — уплыў баяраў было такім моцным, што там не змагла скласціся моцная вялікакняжацкая ўлада.